wd wp Пошук:

Жульен Грак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грак (значэнні).

Жульен Грак (фр.: Julien Gracq, уласна Луі Пуар’е, фр. Louis Poirier, 27 ліпеня 1910, Сэн-Фларан-лё-В’ей, Мен і Луара — 22 снежня 2007, Анжэ) — французскі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў у Парыжы прэстыжны ліцэй Генрыха IV. Потым вучыўся геаграфіі і палітычным навукам, публікаваў працы па абедзвюх спецыяльнасцях. У 1935—1936 выкладаў гісторыю ў Нанце. У 1935 годзе ўступіў у камуністычную партыю, пачаў вучыць рускую мову ў парыжскай Школе ўсходніх моў (выйшаў з шэрагаў партыі пасля падпісання Дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам). Дэбютаваў раманам «Замак Арголь» (1939, пад псеўданімам, які стаў яго пастаянным пісьменніцкім імем), атрымаў захоплены ліст-водгук Андрэ Брэтона. У 1939 годзе мабілізаваны, удзельнічаў у баях пры Дзюнкерку, у 1940 годзе патрапіў у палон, быў інтэрнаваны ў лагеры ў Сілезіі. У 1941 годзе вярнуўся дадому, быў дэмабілізаваны, выкладаў у ліцэях Анжэ і Амьена, у 1947—1970 — прафесар гісторыі і геаграфіі ў ліцэі Клода Бернара ў Парыжы. Шмат падарожнічаў.

Жыў у родным мястэчку на Луары. Пасля 1992 года новых кніг не публікаваў, хоць працягваў пісаць.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118541188 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.lyceedenantes.fr/julien/julien-gracq/
  4. http://afp.google.com/article/ALeqM5gnPLIwzHnMWyzI721yqjB5hONQgA
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Анжэ
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Мен і Луара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня