wd wp Пошук:

Жазэ I

Жазэ́ I (парт.: D. José I, o Reformador; 6 чэрвеня 1714, палац Рыбейра, Лісабон, Партугалія — 24 лютага 1777, палац Сінтра, Сінтра, Партугалія) — кароль Партугаліі і Альгарвы з 31 ліпеня 1750, сын Жуана (Іаана) V.

Помнік Жазэ I у Лісабоне

Пасля смерці бацькі ўступіў на прастол у 1750. Усе справы кіравання дзяржавай падаў маркізу дэ Памбалу, сам жа аддаўся задавальненням. Пры ім адбылося разбуральнае Лісабонскае землетрасенне 1755 года. Замах на жыццё караля, які меў месца ў 1758 (гл. Авейру), паслужыла нагодай да выгнання з Партугаліі езуітаў. Памёр пасля працяглай хваробы, падчас якой рэгенцтва належала яго жонцы Марыяне Вікторыі, дачцы іспанскага караля Філіпа V. Жазэ атрымлівала ў спадчыну яго старэйшая дачка Марыя I.

Сям’я

У 1732 годзе Жазэ жаніўся на Марыяне Вікторыі, дачцы іспанскага караля Філіпа V. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся чатыры дочкі:

Шлюбы дочак

Не маючы спадчыннікаў мужчынскага полу, кароль Жазэ ў 1760 годзе выдаў сваю старэйшую дачку Марыю I за свайго роднага брата, Педру. У 1777 годзе малодшая дачка — Марыя Францыска Бенедыкта — выйшла замуж за свайго роднага пляменніка — старэйшага сына Марыі I — Жазэ. Дзве іншыя дочкі засталіся незамужнімі.

Зноскі

  1. 1 2 Joseph king of Portugal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Jose I de Bragança, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Josep I de Portugal // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. http://www.whatclinic.com/physiotherapy/portugal/lisbon
  5. http://www.whatclinic.com/dermatology/portugal/lisbon/acne-treatment
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Папярэднік:
Жуан V
Кароль Партугаліі
17501777
Пераемнік:
Марыя I
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Хрыста
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Каралі партугальскія
Катэгорыя·Памерлі ў Лісабоне
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1777 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Браганса
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1714 годзе
Катэгорыя·Браганса (дынастыя)