wd wp Пошук:

Булонскі лес

Возера ў Булонскім лесе
**Булонскі лес** ([фр.](/Французская_мова "Французская мова"): le bois de Boulogne) займае плошчу 846 га, знаходзіцца ў 16-й акрузе на захадзе [Парыжа](/Парыж "Парыж"). Так званае «[лёгкае](/Лёгкія "Лёгкія")» французскай сталіцы (другое «лёгкае» — [Венсенскі лес](/Венсенскі_лес "Венсенскі лес") на ўсходзе горада). У 2,5 разы больш Цэнтральнага парку ў [Нью-Ёрку](/Нью-Ёрк "Нью-Ёрк"), у 3,3 разы больш Гайд-парку ў [Лондане](/Лондан "Лондан"). Знаходзіцца на тэрыторыі старадаўняга лесу Руўрэ; пасярэдзіне лесу абсталяваны парк [Багатэль](/Парк_Багатэль "Парк Багатэль").

У паўночнай частцы Булонскага лесу знаходзяцца акліматычны сад і дзіцячы парк атракцыёнаў са звярынцам, у паўночна-ўсходняй — сад з атэйскімі цяпліцамі і садам Прэ-Катэлан.

Фотагалерэя

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Лясныя масівы Францыі
Катэгорыя·XVI акруга Парыжа
Катэгорыя·Сады і паркі Парыжа