Жо́він — старычнае возера ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Возера знаходзіцца прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Ігнацоўка Кіраўскага раёна і прыкладна за 3,6 км на паўночны захад ад вусця ракі Ольса. Плошча паверхні 0,16 км². Злучаецца пратокамі з двума азёрамі і ў паўночнай частцы каналам з ракой Бярэзіна. Катлавіна возера старычнага тыпу[1].
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.