wd wp Пошук:

Уладзімір Вікенцьевіч Мароз

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мароз (значэнні). Уладзiмiр Вiкенцьевiч Мароз (11 чэрвеня 1953, Косава, Івацэвіцкі раён) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінарэжысёр.

Біяграфія

Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1975) і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве (1983). Архітэктар ПТА «Інтэграл», у інстытуце «Мінскпраект».

У кінематаграфіі з 1981 года: старшы рэдактар Дзяржкіно БССР, вядучы рэдактар студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» (1988—1998). У 1998—2004 намеснік галоўнага рэдактара беларускага часопіса «Бярозка». Вядучы рэдактар дакументальнага кіно кінастудыі «Беларусьфільм», з 2015 года дырэктар студыі дакументальнага кіно «Летапіс».

Творчасць

Першыя вершы надрукованы у раёнай газеце «Кастрычнiк». І пісьменніцкія, і кінематаграфічныя працы прысвечаны ў асноўным Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Далікатнае дакрананне», «Голас», «Рэй», «Хутарскія зоркi», «Благадаць», кніг прозы і эсэ «Беларускі храм», «Мінск старажытны і малады», «Менск. Верхні горад», «За брамай забытых мелодый», «Магілёў» і іншых.

Рэжысёр дакументальных фільмаў «І няхай нам вечным помнікам будзе», «Нафтавая жамчужына Беларусі», «Лазер Алфёрава», “Міфалагемы Радзімы, «Беларусьфільм 2010» (2006—2010).

Аўтар сцэнарыяў (1984—2010) 60-ці дакументальных фільмаў, сярод іх «Уз’яднанне», «Да добрае навучаньне …», «Кірыла Тураўскі», «Разважанне у палітры», «Іван Насовіч», «Філамат Томаш Зан», «Беларусь, свята праваслаўя», «Беларусь ― мая радзіма», «Леў Сапега, канцлер», « Рэха збройнага чыну», «Браты Ермалавічы», «Успамін пра Міколу Равенскага», «За брамай забытых мелодый», «Крыж пры дарозе», «Сымон Будны. Паэма», «Крэва», «Гораду і свету», «Зорка Апанаса», «Смоленье дзіка», «Успаміны пра страчаны рай», «Палац рэспублікі», «Званы званоў», «Малафееў. Праз 20 гадоў», «Мінск, мая сталіца», «Успамін пра подзвіг», «Выдатнае далёка», «Пакуль зямля трымаецца», «Пад крылом анёла», «Чарнобыльскі крыж», «Скарбніца слова», «Добры дзень, Беларусь!», «Леанід Левін. Вайна і каханне», «Галоўны банкір», «Пясняр з нарачанскага краю», «Айцец Сергій», «Беларускі крыж», «Галерэя», «Знакі лёсу. Віктар Казько», «Іван Мележ. Туманы над тванню», «Косава», «Свет Караткевіча», «Беларусь. 4 гады вайны» i iншых.

Фільм «Успаміны пра Міколу Равенскага» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1994).

Узнагароджаны Ганаровай граматай (1994) і нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2009), медалём Саюза беларускіх кінематаграфістаў «За выключныя заслугі ў беларускім кінематографе» (2009), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудным знакам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «За заслугі» (2014), прэміяй Беларускіх прафсаюзаў (2015).

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Кінарэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Косаве (Беларусь)
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»