wd wp Пошук:

Жан-Франсуа Шампальён

Жан-Франсуа Шампальён (фр.: Jean-François Champollion; 23 снежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — французскі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік егіпталогіі.

Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разецкага каменя 14 верасня 1822 г. зрабілася магчымым чытанне егіпецкіх іерогліфаў і далейшае развіццё егіпталогіі як навукі.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Школе ўсходніх моў у Калеж дэ Франс (1807—09). 3 1809 выкладаў ва ўніверсітэце Грэнобля (з 1818 прафесар). Быў членам Французскага Геаграфічнага таварыства.

Пасля шматгадовай працы над дэшыфроўкай егіпецкіх іерогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разецкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў паслядоўнасць развіцця егіпецкага іерагліфічнага пісьма (іерагліфічнае, іератычнае, дэматычнае). У 1824—26 вывучаў егіпецкія помнікі ў музеях Італіі, потым працаваў хавальнікам Егіпецкага музея ў Луўры. У 1828—30 кіраваў экспедыцыяй у Егіпет, сабраў і скапіраваў шмат егіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяў. У 1831 узначаліў першую ў свеце кафедру егіпталогіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаегіпецкай мовы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean-François Champollion // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Encyclopædia Britannica
  4. 1 2 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118746219 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. https://www.britannica.com/biography/Jean-Francois-Champollion
  7. list of professors at Collège de France
  8. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
  9. http://www.aibl.fr/membres/academiciens-depuis-1663/article/jean-francois-champollion

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Асобы
Гісторыкі Францыі
Мовазнаўцы Францыі
Памерлі 4 сакавіка
Нарадзіліся 23 снежня
Члены РАН
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Францыі
Памерлі ў 1832 годзе
Постаці эпіграфікі
Выпускнікі Калеж дэ Франс
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1790 годзе
Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Памерлі ў Парыжы
Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Паліглоты
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Дэшыфроўка забытых пісьменнасцей
Егіптолагі