wd wp Пошук:

Еўдакія Арцёмаўна Кухарава

Еўдакія Арцёмаўна Кухарава (2 жніўня (15 жніўня) 1912 года, вёска Васілевічы, Васілевіцкая воласць, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці, Беларусь — 17 ліпеня 1996) — работнік сельскай гаспадаркі, звеннявая калгаса імя Сталіна Васілевіцкага раёна Палескай вобласці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1948).

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Васілевічы ў сям’і селяніна. Беларуска.

Пасля заканчэння сельскай школы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала ў паляводчай брыгадзе мясцовага калгаса.

Пасля вызвалення ў снежні 1943 года Васілевіцкага раёна Палескай вобласці ад акупацыі працягнула працаваць у родным калгасе, неўзабаве ўзначаліла паляводчае звяно па вырошчванню збожжавых культур.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1948 года за атрыманне ў 1947 годзе высокага ўраджаю жыта звеннявая Еўдакія Арцёмаўна Кухарава ўдастоена звання Герой Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Член КПСС з 1951 года.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, абіралася дэпутатам XIX з’езда УКП(б)/КПСС (1952) і дэпутатам Палескага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

З 1957 года — загадчыца свінтаварнай фермай, у 1960—1965 гадах — рабочая саўгаса «Васілевічы» Рэчыцкага раёна.

Жыла ў горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Памерла 17 ліпеня 1996 года. Пахаваная на могілках горада Васілевічы.

Узнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Васілевічах
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Васілевічах
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе