wd wp Пошук:

Езнас

Е́знас (літ.: Jieznas, традыцыйная беларуская назва — Е́зна) — горад у Прыенайскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на беразе аднайменнага возера. Адміністрацыйны цэнтр Езнаскай сянюніі. Насельніцтва 1300 чал. (2010).

Геаграфія

Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Прыеная, за 37 км на паўднёвы ўсход ад Каўнаса, за 38 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Кайшадорыс. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Езну датуецца 1492 годам, уладанне вялікага князя (двор, цэнтр воласці Ковенскага павета). З 1507 года — ва ўладанні Галоўчынскіх, ад 1633 — Пацаў[2].

Пад 1581 годам упершыню згадваецца як мястэчка. У пачатку XVII стагоддзя тут існаваў кальвінскі збор, ператвораны пазней у касцёл. У 1645 годзе пры касцёле заснавалі шпіталь.

У 1710 годзе атрымала прывілей на штотыднёвыя таргі і мыта. Станам на 1776 год у Езне было 20 дымоў, 2 карчмы, 19 крамаў, вадзяны млын, тартак і шпіталь. З 1781 года дзейнічала школа.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

З 1918 года — у складзе Літвы. У 19521960 гадах — цэнтр Езнаскага раёна. У 1956 годзе атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Эканоміка

У горадзе знаходзіўся філіял Каўнаскага завода электрарухавікоў, дзейнічала швейная вытворчасць[5].

Славутасці

Касцёл Святых Міхаіла Арханёла і Яна Хрысціцеля

Зноскі

  1. паводле ВСЭ
  2. ЭнцВКЛ, 2010
  3. Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 581
  4. Езнас // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  5. “Современный толковый словарь”: изд. “Большая Советская Энциклопедия”, 1997 г.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Прыенайскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Езнаская сянюнія
Катэгорыя·Гарады Літвы