wd wp Пошук:

Едзісан

     Тэрыторыя Едзісана ў XVIII стагоддзі
Карта, выдадзеная ў Вене каля 1790 года з межамі Едзісанскай арды

Едзісан (турэцк.: Yedisan) — гістарычная вобласць сучаснай паўднёвай Украіны ў двурэччы Днестра і Паўднёвага Буга. На захадзе межавала з Буджакам, на поўначы — з Турэцкім Падоллем і ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі (Сілістрыйскі пашалык).

Гісторыя фармавання

Едзісанская арда сфармавалася як частка Вялікай Нагайскай Арды ў стэпах паміж Волгай і Яікам, але ў XVII стагоддзі пад уздзеяннем калмыцкай міграцыі перавандравала на Кубань, адтуль яна перасялілася ў 1728 годзе ў гістарычную вобласць, якая носіць іх імя.

У 1770 годзе едзісанская арда колькасцю ў 8 тыс. чалавек з усімі іх султанамі, мурзамі і старшынамі прымае расійскае падданства, аднак паводле Кючук-Кайнарджыйскага дагавора 1774 годзе атрымлівае незалежнасць, але адразу ж уваходзіць у склад Крымскага ханства.

Крымскія намеснікі насілі тытул сераскір. Гістарычныя цэнтры рэгіёна — турэцкія крэпасці Хаджыбей, Ені-Дунья і Ачакаў. Самі нагайцы гарадоў не будавалі, а вялі качавы лад жыцця і жылі ў юртах.

Далучэнне да Расіі

У 1783 годзе, пасля далучэння Крыма да Расіі, Кацярына II выдала маніфест, які скасаваў дзяржаўнасць прычарнаморскіх орд, а ім самім прадпісвалася перасяліцца з наварасійскіх стэпаў у Заўралле. Сярод нагайцаў успыхнула паўстанне, якое было жорстка падушана Сувораўым[1].

У далейшым тэрыторыя былога Едзісана ўвайшла ў склад Екацярынаслаўскага намесніцтва (1783 - 1795), Узнясенскага намесніцтва (1795 - 1796), Наварасійскай губерні (1796 - 1802), Мікалаеўскай губерні (1802 - 1803) і Херсонскай губерні (з 1803 г.) Расійскай імперыі.

Цяпер гэта тэрыторыя Адэскай вобласці і Мікалаеўскай вобласці Украіны.

Зноскі

  1. Асваенне Дзікага Захаду па-ўкраінску Архівавана 7 снежня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гісторыя Адэскай вобласці
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Украіны
Катэгорыя·Гісторыя нагайцаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыя Мікалаеўскай вобласці
Катэгорыя·Паўночнае Прычарнамор’е
Катэгорыя·Асманская імперыя