wd wp Пошук:

Мікалаеўская губерня

Мікалаеўская губерня — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Расійскай імперыі і УССР.

Мікалаеўская губерня (1802—1803)

Створана 8 кастрычніка 1802 года з часткі Наварасійскай губерні. 15 мая 1803 года Мікалаеўская губерня была скасавана, а на яе месцы была створана Херсонская губерня.

Мікалаеўская губерня (1920—1922)

У траўні 1919 года з часткі Херсонскай губерні была вылучана на Адэская губерня. 13 сакавіка (па іншых дадзеных 16 красавіка) 1920 года Херсонская губерня была перайменавана ў Мікалаеўскую з пераводам адміністрацыйнага цэнтра ў Мікалаеў. 21 кастрычніка 1922 года Мікалаеўская губерня ўвайшла ў склад Адэскай губерні.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Губерні Расійскай імперыі
Катэгорыя·Губерні УССР
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Украіны