wd wp Пошук:

Наварасійская губерня

Наварасійская губерня — назва дзвюх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Расійскай імперыі.

Наварасійская губерня (1764—1783)

Створана 22 сакавіка 1764 года на Правабярэжнай Украіне на землях Новай Сербіі і Наваслабодскага казацкага палка з цэнтрам у крэпасці Святой Лізаветы. Падчас рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Расійскай імперыі тэрыторыя губерні ўвайшла ў склад Кацярынаслаўскага намесніцтва, заснаванага ў 1783 годзе.

Наварасійская губерня (1796—1802)

Створана ў 1796 годзе на тэрыторыі былых Кацярынаслаўскага намесніцтва, Вазнясенскага намесніцтва і Таўрычаскай вобласці. 8 кастрычніка 1802 года скасавана, на яе месцы былі створаны Кацярынаслаўская, Мікалаеўская і Таўрычаская губерні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Губерні Расійскай імперыі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Украіны (1795—1917)