wd wp Пошук:

Дэцэбал

Дэцэба́л (лац.: Decebalus; ? — 106) — цар дакаў (87—106).

Біяграфія

Пасля перамогі над рымлянамі ў вайне пры імператару Даміцыяне ў 89 Дэцэбал заключыў мір, паводле якога Рым павінен быў штогод выплачваць дакам субсідыі. Умацаваў дзяржаву, устанавіў прагрэсіўныя формы ўнутранага кіравання. У выніку войнаў з рымскім імператарам Траянам (101—102 і 105—106) тэрыторыя дакаў была заваявана і ўтворана рымская правінцыя Дакія. Пасля падзення сталіцы дакаў Дэцэбал уцёк у горы, нейкі час вёў партызанскую вайну супраць рымлян. Пераканаўшыся ў беспаспяховасці барацьбы, скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118679090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Любкер Ф. Decebalus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 374.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы II стагоддзя
Катэгорыя·Каралі дакійскія
Катэгорыя·Памерлі ў 106 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі
Катэгорыя·Манархі-самазабойцы
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ворагі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных