wd wp Пошук:

Дэганавайда

Дэганава́йда, Дэканава́йда (магаўк: Deganawida), або Вялікі Міратворац (магаўк: Skennenrahawi)[1] — легендарны стваральнік і законатворац лігі іракезаў.

Нараджэнне і маладыя гады

У фальклоры іракезаў Дэганавайда з’яўляецца адначасова міфічнай і гістарычнай постацю. Дакладны час яго жыцця не вядомы. У паданнях узгадваецца, што падчас наведвання Дэганавайдам і Гаяватам племені сенека адбылося сонечнае зацьменне. Такім чынам вызначаецца 1451 г.

Згодна найбольш распаўсюджанай версіі, Дэганавайда нарадзіўся сярод гуронаў на тэрыторыі сучаснага горада Кінгстан у правінцыі Антарыа, Канада. У запісах гісторыі Дэганавайды на хрысціянскі манер сцвярджаецца, што яго маці была цнатлівай[2]. Бабуля (або нават маці) убачыла ў сне, што ён будзе пагрозай для канфедэрацыі гуронаў, таму пасля нараджэння яго тройчы тапілі ў палонцы, аднак на наступны дзень ён зноў з’яўляўся на руках у маці. Іншыя дзеці і дарослыя цураліся яго.

У маладосці Дэганавайда заяўляў пра тое, што мае асаблівую місію міру. У легендах магаўкаў кажацца, што ён пакінуў краіну гуронаў у каменнай лодцы[3].

Місія міру

Пасля таго, як лодка Дэганавайды перасякла возера Антарыа, ён сустрэў на супрацьлеглым беразе Гаявату, правадыра магаўкаў, які ў самоце ладзіў вампум. Гаявата паведаміў, што мясцовыя плямёны даўно вядуць войны, але асабіста ён расчараваны ў гэтым. Дэганавайда сфармуляваў тры прынцыпы захавання міру[4]:

Ён прапанаваў Гаяваце прадставіць гэтыя прынцыпы магаўкам, а потым разам вандраваць на ўсход, каб усе “узялі адзін аднога за рукі і сталі адзіным колам”[5]. Гаявата даў згоду. Дзякуючы іх супольным высілкам, ідэю міру і аб’яднання падтрымалі магаўкі, каюга, анейда, анандага і сенека. Найбольш рызыкоўным было далучэнне анандага, паколькі іх правадыр, чараўнік Тададаха быў прыхільнікам далейшых войн[6]. Тададаха хаваўся ў пячоры і выглядаў нібы злы дух са змеямі, уплеценымі ў валасы. У Гаяваты і Дэганавайды атрымалася пераканаць правадыра-чараўніка. Як толькі ён даў згоду, яго твар стаў чалавечым. Гаявата расплёў яго валасы і вызваліў іх ад змеяў. Канец войн быў адзначаны далучэннем сенека і сонечным зацьменнем[7].

Вялікі закон міру

У знак прымірэння пяці народаў Дэганавайда пасадзіў на зямлі анандага дрэва міру і абвясціў так званы Вялікі закон міру Gayanashagowa[8], які з’яўляўся своеасаблівай Канстытуцыяй лігі іракезаў:

Зноскі

  1. Гл. напісанне на магаўк. у GAYANEREKOWA
  2. Donald Ricky, Encyclopedia of Rhode Island Indians
  3. Dekanawida and the formation of the Great Peace: Part 2
  4. Donald Ricky, Encyclopedia of Rhode Island Indians
  5. Indians of North America The Iroquois Архівавана 7 чэрвеня 2017.
  6. Hiawatha facts, information, pictures
  7. Arthur Caswell Parker, Seneca Myths and Folk Tales
  8. The Great Binding Law GAYANASHAGOWA

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іракезская міфалогія
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Легендарныя асобы
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта