wd wp Пошук:

Дыёгу Кау

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кау. Дыёгу Кау (парт.: Diogo Cão; каля 1452 — каля 1486 гг.)[2] — партугальскі мараплавец, даследчык заходняга ўзбярэжжа Афрыкі і ракі Конга.

Біяграфія

Паходзіў з партугальскага рыцарскага роду Кау, аднак меркавана з’яўляўся байструком. З канца 1470-х гг. даследаваў заходняе ўзбярэжжа Афрыкі. Лічыцца першаадкрывальнікам вострава Анабон. У 14821484 гг. экспедыцыя на чале Дыёгу Кау адкрыла і даследавала вусце ракі Конга. Тут быў усталяваны каменны слуп, што сведчыў аб першынстве партугальскіх мараплаўцаў. Пасля вяртання на радзіму Дыёгу Кау атрымаў ад караля Жуана II званне рыцара.

У 1485 годзе узначаліў новую экспедыцыю з мэтай падняцца ўздоўж ракі Конга. Падчас вывучэння рэчышча ў раёне Матады чальцы экспедыцыі ўпершыню даведаліся пра Каралеўства Конга. Дыёгу Кау накіраваў пасольства да мясцовага караля з падарункамі, пасля чаго вывучаў узбярэжжа на поўдзень ад вусця Конга. Найбольш паўднёвым пунктам, які дасягнула яго экспедыцыя, з’яўляўся мыс Крос(англ.) бел., дзе быў усталяваны яшчэ адзін слуп. Усяго падчас экспедыцый усталяваў 4 слупы. Аднак партугальскае пасольства было затрымана каралём Конга. Стомлены чаканнем, Дыёгу Кау узяў на карабель 4 мясцовых жыхароў, абяцаў іх сваякам, што верне праз 15 месяцаў, і адплыў з імі ў Партугалію.

У 14871488 гг. адбылася трэцяя партугальская экспедыцыя да ракі Конга. Яна вярнула захопленых Дыёгу Кау заложнікаў і наладзіла кантакты з каралеўскім дваром у Мбанза-Конга. Але ці прымаў у ёй удзел сам Дыёгу Кау не вядома. Згодна адной з версій храністаў, ён загінуў яшчэ падчас другой экспедыцыі каля мыса Крос.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118668242 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Напісанне адапаведна: Орлова, А. История государства Конго; XVI-XVII века. - М.: Наука, 1968. С. 58

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Даследчыкі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1440 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Партугаліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1486 годзе
Катэгорыя·Мараплаўцы Партугаліі