wd wp Пошук:

Мбанза-Конга

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сан-Сальвадор. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Конга.

Мба́нза-Ко́нга (парт.: M’banza-Kongo), з 1570 г. да 1975 г. вядомы як Сан-Сальвадор (парт.: São Salvador) — горад на поўначы Анголы, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Заірэ. Насельніцтва (2008 г.) — 83 400 чал.

У 13901914 гг. з’яўляўся сталіцай Каралеўства Конга. У 2017 г. быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Мяркуецца, што Мбанза-Конга быў заснаваны ў канцы XIV ст. разам з дзяржавай Каралеўства Конга. У партугальскіх крыніцах узгадваецца як галоўны цэнтр дзяржавы з 1470 г. Партугальскія вандроўнікі паведамлялі, што яго памеры былі параўнальны з горадам Эвара. У выніку войн горад двойчы пакідаўся насельнікамі. У 1705 г. яго ўзнаўленне адбылося дзякуючы прыхільнікам хрысціянскай антаніянскай ерасі, якія абвясцілі адраджэнне Конга.

У 1914 г. быў уключаны ў склад партугальскіх валоданняў у Афрыцы. У 1975 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Ангола.

Славутыя мясціны

Захаваліся рэшткі кафедральнага касцёла 1549 г., мемарыял маці караля Афонсу I, што, згодна паданням, была пахавана жыўцом, джаланкува — дрэва, пад якім адбываліся каралеўскія судовыя паседжанні.

Ахова

8 ліпеня 2017 г. старая частка Мбанза-Конга была ўключана спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Анголе
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Анголы
Катэгорыя·Каралеўства Конга