wd wp Пошук:

Дыяла

Дыя́ла (араб. نهر ديالى‎‎) — рака ў Іране і Іраку, левы прыток ракі Тыгр.

Даўжыня ракі 440 (443[1]) км (ад вытоку ракі Сірван), ад зліцця рэк Сірван і Эльвенд — 231 км. Плошча вадазборнага басейна больш за 30 000 км². Сярэдні расход вады 130 м³/с. Рака пачынаецца ў Заходнім Іране, у гарах Загрос, як рака Сірван[1]. Працякае па Месапатамскай нізіне. На працягу 32 км працякае на мяжы Ірана і Ірака[1]. Упадае ў Тыгр ніжэй па цячэнню ад Багдада. На рацэ некалькі плацін. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне. Каля ракі горад Баакуба.

Зноскі

  1. 1 2 3 Diyālā River // Encyclopaedia Britannica(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Басейн Шат-эль-Араба
Катэгорыя·Рэкі Ірана
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэкі Ірака
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара