У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонсан.
Дуэйн Джо́нсан (англ.: Dwayne Johnson; нар. 2 мая 1972) — амерыканскі акцёр, прадзюсар, бізнесмен і былы рэслер вядомы пад мянушкай Скала (англ.: The Rock)[5]. Лічыцца адным з найвялікшых прафесійных дужаннікаў усіх часоў[6][7]. Гэтай працай ён займаўся восем гадоў, перш чым заняцца акцёрскай справай. Яго фільмы агулам назбіралі больш за 3,5 мільярдаў долараў у Паўночнай Амерыцы і больш за 10,5 мільярдаў долараў ва ўсім свеце[8], што робіць яго адным з самых прыбытковых і высокааплатных акцёраў у свеце[9]. У 2016 і 2019 гадах Джонсан быў названы часопісам Time адным з самых уплывовых людзей у свеце[10][11].
Джонсан нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям’і прафесійнага канадскага рэслера Рокі Джонсана, але гадаваўся ў Новай Зеландыі ў сям’і яго маці. Праз маці мае паходжанне самоа, а бацька мае афрыканскія і крыху ірландскія карані. У дзяцінстве захапляўся рэгбі[12], але потым вярнуўся ў ЗША, часта змяняючы месца жыхарства[13].
Джонсан гуляў у каледжны футбол у складзе Маямскага ўніверсітэта і нават здабываў з дружынай нацыянальны чэмпіянат у 1991 годзе. Ён імкнуўся да прафесійнае кар’еры ў амерыканскім футболе, але не быў задрафтаваны на драфце НФЛ 1995 года. Склаўшы ўгоду з «Калгары Стэмпэдэрс» з Канадскай футбольнай лігі, Джонсан быў выключаны з каманды ў першым жа сезоне[14]. Пасля няўдачы спартсмен скіраваў свой позірк на рэслінг, бо яго бацька і дзед з матчынай лініі былі прафесійнымі дужаннікамі. У выніку Джонсан склаў кантракт з Сусветнай федэрацыяй рэслінгу ў 1996 годзе. Набыў вядомасць дзякуючы распрацоўцы ўласнага персанажу харызматычнага рэслера-гаваруна ў перыяд здабыцця папулярнасці гэтай забавы ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў[15]. Джонсан вырашыў сысці з рэслінгу ў 2004 годзе, але вяртаўся яшчэ пэўны час, але тэрмінова[16].
Першай галоўнай роляй Джонсана была роля галоўнага герою ў фільме пра чараўніцтва «Кароль скарпіёнаў» (2002), але першае сур’ёўнае з’яўленне на экранах адбылася за год да таго, калі акцёр узяў удзел у здымках фільма «Мумія вяртаецца». З тых часоў ён здымаўся ў камедыях «План гульні» (2007), «Зубная чараўніца» (2010) і «Цэнтральная разведка» (2016); прыгодніцкіх баевіках «Падарожжа 2: Таямнічы востраў» (2012), «Салдат Джо: Кідок кобры 2» (2013), «Геркулес» (2014) і «Хмарачос» (2018); навукова-фантастычных фільмах «Разлом Сан-Андрэас» (2015) і «Рэмпэйдж» (2018). З’яўленне персанажу Люк Гобс у яго выкананні ў серыі фільмаў «Фарсаж» пачынаючы з кінастужцы «Фарсаж 5: Рабаванні ў Рыа» (2011), дапамагла фільму стаць адной з самых прыбытковых кінафраншызаў свеце[17]. Джонсан таксама бярэ ўдзел у кінафраншызе «Джуманджы», выканаўшы ролі ў фільмах «Джуманджы: Покліч джунгляў» (2017) і «Джуманджы: Наступны ўзровень» (2019).
Джонсан займаецца таксама і прадусаваннем. У 2000 годзе пабачыла свет аўтабіяграфія акцёра «Скала гаворыць», якая стала сапраўдным бестселерам[18][19].