Дулепа — рака ў Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Чачора (басейн Дняпра).
Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Бярозавы Гай Рагачоўскага раёна, вусце каля вёскі Царкоўе (былая Саўхозная). Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
Каля вёскі Выдрыца Буда-Кашалёўскага раёна плаціна і вадасховішча Чачора[3].