Дубашы́нскі Двор[1] (трансліт.: Dubašynski Dvor, руск.: Дубошинский Двор) — хутар у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Новапагосцкага сельсавета.
У 1921—1945 гадах маёнтак у складзе гміны Мёры Дзісенскaга паветa, а з 1926 года ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
Да 11 лютага 1974 года хутар уваходзіў у склад Камянполлеўскага сельсавета[6].