У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мертэнс. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дрыс Ме́ртэнс (нідэрл.: Dries Mertens; нар. 6 мая 1987, Лёвен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Мертэнс з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Андэрлехт», у асноўную каманду якой ніколі не трапляў. У 2005 годзе Дрыс стаў іграком «Гента», аднак на працягу двух сезонаў ігрок знаходзіўся ў арэндах у дробнай бельгійскай і нідэрландскай камандах, у апошнюю з якіх, клуб АГОВВ, у 2007 годзе перайшоў.
У новым клубе, які гуляў у другім дывізіёне нідэрландскага футбола, Дрыс з цягам часу стаў капітанам і набыў статус футбаліста вялікага таленту. 25 мая 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Утрэхт».
28 чэрвеня 2011 года Мертэнс разам з партнёрам па «Утрэхту» Кевінам Стротманам перайшоў у склад эйндхавенскага ПСВ. За за гэтыя трансферы нідэрландскі гранд выдаткаваў увогуле 13 млн еўра[5].
У 2013 годзе ігрок перайшоў у італьянскі «Напалі». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.
У жніўні 2022 года падпісаў пагадненне з турэцкім «Галатасараем»[6].
У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі.
ПСВ
«Напалі»