wd wp Пошук:

Драсён малы

Драсён малы[3], Дросень[4] (Persicaria minor) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі.

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 10-50 см даўжынёй; укараняецца часам ад праксімальных вузлоў; карэнішчы і сталоны адсутнічаюць. Сцеблы ляжачыя або ўзыходзячыя, разгалінаваныя праксімальна, ледзь рабрыстыя, гладкія або шурпатыя дыстальна. Лісце 3-6 мм шырынёй, вузкаланцэтнае або лінейнае. Кветкі бардова чырвоныя, выцягнутыя ў спеласці. Плады дробныя, усяго 2 мм даўжынёй, падвойнавыпуклыя або трыганальныя, чорныя, гладкія, бліскучыя[5].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі; інтрадукаваны ў Канаду, ЗША, Аргенціну[6][7][8]. Насяляе вільготныя месцы[5].

Ва Украіне расце на вільготных лугах, балотах, берагах рэк на пясчаных глебах — амаль на ўсёй тэрыторыі, на поўдні сустракаецца радзей, у горным Крыме рэдка[9].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай >Polygonum minus Huds.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. 1 2 tela-botanica.org. (фр.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  9. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 97. (руск.) (укр.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Драсёнавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі