wd wp Пошук:

Дом купца Мураўёва

Дом купца Мураўёва — трохпавярховы будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры на былой Рыначнай плошчы (цяпер пл. Савецкая, 2), якая сфарміравалася ў XIV—XV стст. на адрасе. Помнік архітэктуры мадэрну.

Гісторыя

Будынак пабудаваны як жылы дом купца Мураўёва, хутчэй за ўсё, да 1888 г., што падмацоўваецца звесткамі з журнала па аплаце квартальнага падатку за 1886 г. Гісторык Мечыслаў Супрон згадвае, што архітэктарам дома з’яўляецца Майсей Любіч[1].

У 1919 г. у будынку на працягу трох месяцаў працаваў першы Гродзенскі Савет рабочых дэпутатаў.

Дом Мураеўва ў час рэстаўрацыі

У 2011 годзе распачата рэстаўрацыя.

Архітэктура

Трохпавярховы неатынкаваны Г-падобны ў плане будынак. Цэнтральную частку сіметрычнага галоўнага фасада займае вялікі балкон з літой чыгуннай агароджай. На трэцім паверсе крайнія арачныя праёмы з невялікімі балконамі. Плоскасць фасада крапаваная пілястрамі з чыгуннымі вензелямі ў завяршэнні, да ўзроўню другога паверху руставаная. У абрысах акон, франтонаў, афармленні бакавых частак галоўнага фасада прасочваюцца рысы стылю мадэрн. Паўкалонкі ў нішах, ліштвы аконных праёмаў, арнамент карнізаў вырашаныя ў псеўдарускім стылі.

Інтэр’ер

На другім паверсе — вялікая зала, побач з якой знаходзіўся пакой для гульняў. Паверхам вышэй размяшчаліся жылыя пакоі, сталовая. У афармленні цэнтральнай залы шырока выкарыстаныя дэкаратыўная размалёўка і лепка. Залу асвятляюць пяць вялікіх прамавугольных акон, у двух кутах — печы з ляпнымі картушамі. Былы пакой для гульняў падзелены на две часткі праёмам, акаймаваным драўлянай разной ліштвай. На столі ляпныя разеткі. У кутах каміны, абкладзеныя карычневымі кафлянымі пліткамі. У памяшканнях трэцяга паверху захаваліся печы і ляпныя разеткі на столі.

Флігель

У двары з паўночнага боку да бакавога крыла будынка прымыкае двухпавярховы Г-падобны ў плане флігель. Галоўны (дваровы) фасад флігеля атынкаваны, падзелены міжпаверхавымі цягамі. На першым паверсе прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы. На другім — лучковыя вокны ў прафіляваных ліштвах падкрэслены падаконнай цягай і нішамі. Цэнтральная частка паўднёва-заходняга фасада флігеля вылучана мезанінам, завершаным двухсхільным шчытом з круглай люкарнай у абрамленні.

Зноскі

  1. nashaniva.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Савецкая плошча (Гродна)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Гродна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Славутасці Гродна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96