wd wp Пошук:

Дзірк Баўтс

Дзірк Баўтс (нідэрл. Dirk Bouts; каля 1415, Харлем — 6 мая 1475, Лёвен) — нідэрландскі жывапісец Паўночнага Адраджэння.

Біяграфія

Пра жыццё мастака вядома празмерна мала. Карэл ван Мандэр у сваёй «Кнізе пра мастакоў» упамінае пра тое, што Баўтс нарадзіўся ў Харлеме, жыў і працаваў у Лёвене, дзе быў гарадскім жывапісам з 1468 года. На Баўтса аказалі ўплыў Ян ван Эйк і Рагір ван дэр Вейдэн.

У 1447 годзе ён ажаніўся з дзяўчынай з зажытачнай сям’і Катарынай Ван дэ Бруген з Лёвена і пераехаў туды. Сыны мастака, Дзірк Малодшы і Альберт, таксама сталі жывапісцамі і супрацоўнічалі ў майстэрні бацькі. Памёр у Лёвене ў 1475 годзе.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12202771q
  4. https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=dieric+bouts&start=0
  5. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  6. https://rkd.nl/explore/artists/11604
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харлеме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1415 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1475 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лёвене