wd wp Пошук:

Дзіванна тараканавая

Дзіва́нна тараканавая, Дзіванна цёмная[3] (Verbascum blattaria) — від кветкавых раслін роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Апісанне

Двухгадовая або аднагадовая расліна 30—100 см вышынёй. Расліна голая, часам з залозістымі валасінкамі ўверсе. Лісце даўгавата-ланцэтнае, але ў асноўным зубчастае, радзей суцэльнае. Вяночак 25—30 мм у дыяметры. Прыкветак яйкападобны або ланцэтны.

Распаўсюджанне

Расліна натуральна распаўсюджаная ў Еўропе, Цэнтральнай Азіі і ў паўночна-заходняй Афрыцы; інтрадуцыкаваны ў ЗША, ПАР, Вялікабрытанію[4]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і эўтроф[5].

Ва Украіне расце на засоленых вільготных месцах, на лугах, ля берагоў рэк — на большай частцы тэрыторыі, акрамя Карпат і Палесся, але расце ў Закарпацці.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. Коровяк тараканий — Verbascum blattaria: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дзіванна
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак