wd wp Пошук:

Дзяржаўны польскі тэатр БССР

Дзяржаўны польскі тэатр БССР створаны ў лістападзе 1939 года ў Беластоку, у 1940—1941 гадах працаваў у Гродне.

Адкрыўся 13 сакавіка 1940 года спектаклем «Каварства і каханне» Ф. Шылера. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік Аляксандр Вянгерка. Сярод пастановак: «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай, «Пажыццёвая рэнта» і «Помста» А. Фрэдры, «Пігмаліён» Б. Шоу, «Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага, «Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ. У складзе трупы акцёры: І. Бароўская, С. Брылінскі, С. Бутрым, Ян Вашчаровіч, М. Гадлеўскі, С. Зніч, Г. Касабуцкая, Т. Манкевіч, Б. Міхальская, Г. Слівінскі, В. Сташэўскі, А. Шаляўскі і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
З’явіліся ў 1939 годзе
Зніклі ў 1941 годзе
Культура Беластока
Тэатры Гродна
Палякі на Беларусі