wd wp Пошук:

Аляксандр Вянгерка

Аляксандр Вянгерка (польск.: Aleksander Węgierko; 17 ліпеня 1893, Варшава — 1941) — польскі акцёр і тэатральны рэжысёр[1] яўрэйскага паходжання.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Варшаве ў сям’і Мечыслава Вянгеркі(польск.) бел., садоўніка Яўрэйскіх могілак у Варшаве(руск.) бел.. Братам Аляксандра быў вядомы польскі тэрапеўт і дыябетолаг Якуб Вянгерка(польск.) бел..

З 15 студзеня 1915 года быў жанаты з Соф’яй Вянгерка, народжанай Білаўэр (1893—1975), якая была вядомым польскім сцэнографам[2].

Памёр пры загадкавых абставінах. Верагодна, хаваўся на працягу некаторага часу ў якасці арганіста ў парафіяльнага святара ў вёсцы недалёка ад Беластока. Калі гэта стала небяспечным, пастар жадаючы выратаваць яго, вырашыў адправіць Вянгерку фурманкай у іншае месца. Іх спыніла гестапа. Вянгерка прызнаўся, што ён з’яўляецца яўрэям. Гестапаўцы арыштавалі яго адразу і адправілі ў канцлагер, дзе і памёр праз год. Іншая версія абвяшчае, што ён памёр у руінах Беластоцкага тэатра.

Творчасць

Творчую дзейнасць пачаў у 1912 годзе[1] ў Вільні. З пачатку новага сезона 1913/1914 з’явіўся ў Варшава, у асноўным у толькі створаным Польскім тэатры(руск.) бел.[1]. Таксама прымаў удзел у працы многіх іншых тэатраў: Нацыянальнага тэатра ў Варшаве(руск.) бел.[1], Тэатра Багатэла ў Кракаве(польск.) бел., Малага тэатра ў Варшаве(польск.) бел., Тэатра на Хлоднай у Варшаве, Новага тэатра ў Варшаве(польск.) бел. і Тэатра польскай арміі ў Любліне[3].

Драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку(польск.) бел.

Заснавальнік і кіраўнік (з 1939) Дзяржаўнага польскага тэатра БССР (у цяперашні час Гродзенскі абласны драматычны тэатр)[1]. Паставіў у ім спектаклі: «Каварства і любоў» Ф. Шылера, «Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ, «Пігмаліён(руск.) бел.» Б. Шоу, «Мараль пані Дульскай(польск.) бел.» і «Панна Малічэўская(польск.) бел.» Г. Запольскай, «Пажыццёвая рэнта(польск.) бел.» і «Помста(польск.) бел.» А. Фрэдры(руск.) бел., «Аптымістычная трагедыя(руск.) бел.» У. Вішнеўскага[1].

У ліпені 1940 года Вянгерка прыехаў у Беласток. Калі нацысты ўварваліся ў Савецкі Саюз Маскоўскі Мастацкі тэатр звярнуўся да Вянгеркі з прапановай эвакуіравацца ў Расію. А. Вянгерка адмовіўся, таму што не хацеў пакідаць трупу.

У 1941 быў арыштаваны гестапа[1].

Памяць

Імя Аляксандра Вянгеркі прысвоена беластоцкаму тэатру(польск.) бел.[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Венгерко Александр // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 109. — 737 с.
  2. Teatr w Polsce — polski wortal teatralny
  3. Teatr w Polsce — polski wortal teatralny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Акцёры Польшчы
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі