wd wp Пошук:

Дзяржава Сасанідаў

Дзяржава Сасані́даў — дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе на тэрыторыях сучасных Ірана, Афганістана, Ірака, Каўказскай Албаніі, большай часткі Азербайджана, Арменіі і Грузіі. Існавала з 224 па 651 год. Кіравалася дынастыяй Сасанідаў.

Найбольшага росквіту імперыя дасягнула пры Хасрове I Анушырване, найбольшага (але кароткачасовага) пашырэння межаў у кіраванне Хасрова II Парвіза (Абарвеза, Апарвеза, «Пераможнага») — унука Хасрова I Анушырвана і сына Армізда III, і ўключала землі цяперашніх Ірана, Ірака, Азербайджана, Арменіі, Афганістана, усходнюю частку сучаснай Турцыі і часткі цяперашніх Індыі, Сірыі, Пакістана; часткова тэрыторыя сасанідскай дзяржавы захоплівала Каўказ, Цэнтральную Азію, Аравійскі паўвостраў, Егіпет, землі цяперашніх Іарданіі, Ізраіля і Палесціны, пашырыўшы Сасанідскі Іран (хоць і кароткачасова) амаль да межаў дзяржавы Ахеменідаў.

У сярэдзіне VII стагоддзя імперыя Сасанідаў была знішчана і паглынута Арабскім халіфатам.

Гістарычны нарыс

Заснавана Ардашырам I, які ў 224 знішчыў Парфянскае царства і ў 226/227 каранаваўся царом у г. Ктэсіфон, які зрабіў сталіцай дзяржавы. Яго сын Шапур I (239—272) далучыў да дзяржавы Сасанідаў вялікія вобласці на захадзе і ўсходзе ад Ірана, вёў паспяховыя войны супраць Рымскай імперыі. Дзяржаўнай рэлігіяй стаў зараастрызм, жрацы якога (магі) аказвалі вялікі ўплыў на дзяржаўныя справы, асабліва з часоў Шапура II (309—379). У канцы V ст. дзяржава Сасанідаў вяла барацьбу з эфталітамі, у бітве з якімі загінуў цар Пероз (459—484). Востры сацыяльны крызіс часоў кіравання Кавада I (488—496 і 499—531) выклікаў маздакіцкі рух. Пры Хасрове I Анушырване (531—579) унутранае становішча стабілізавалася, краіна падзелена на 4 вобласці: Харасан, Азербайган, Німруз і Харабаран (Месапатамія); усталяваўся падзел грамадства на саслоўі, прывілеяванае становішча сярод якіх займалі магі і воіны (азаты). Пры Хасрове II Парвізе (591—628) дзяржава Сасанідаў вяла вайну з Візантыйскай імперыяй (602—628), захапіла Сірыю, Палесціну, Егіпет, большую частку Малой Азіі, але потым сасанідскія войскі пацярпелі паражэнне, і ўсе заваяванні былі страчаны. Вайна знясіліла дзяржаву Сасанідаў напярэдадні арабскіх заваяванняў. Арабы разбілі войскі Сасанідаў у бітвах пры Кадысіі (637) і Нехавендзе (642). Са смерцю цара Ездэгерда III (632—651/652) дзяржава Сасанідаў спыніла існаванне, а яе землі ўвайшлі ў склад Арабскага халіфата.

Гаспадарка

Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, рамёствы. Вёўся гандаль з Кітаем, Індыяй, краінамі Міжземнамор’я.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Арменіі
Катэгорыя·Зніклі ў 652 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Зараастрызм
Катэгорыя·Гісторыя Узбекістана
Катэгорыя·Дзяржава Сасанідаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 224 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Ірана
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Азербайджана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыя Таджыкістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара