wd wp Пошук:

Казма

Казма, або Кад’іма (араб. كاظمة‎‎) — паселішча і мясцовасць на поўнач ад горада Кувейт. Вядома з VII ст. як адзін з найважнейшых гандлёвых портаў Персідскага заліва. У нашы дні вызначаецца дзякуючы аднайменнаму прафесійнаму футбольнаму клубу.

Казма ўпершыню ўзгадваецца ў 637 г. у сувязі з бітвай паміж арабамі і сасанідскім войскам. У сярэднявеччы ператварылася ў буйны порт у 4 днях караваннага шляху ад Басры. Тут была пабудавана крэпасць, горад цягнуўся амаль на 2 км уздоўж марскога берага. У XVI ст. роля гандлёвага порта значна знізілася з-за пірацтва. Аднак Казма пазначалася на еўрапейскіх картах XVIII ст. Падчас I Сусветнай вайны выкарыстоўвалася брытанцамі для транспартыроўкі параненых на месапатамскім фронце.

У 1964 г. быў заснаваны футбольны клуб «Аль-Казма».

З 2008 г. вядуцца археалагічныя раскопкі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Кувейта
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва