wd wp Пошук:

Армізд III

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Армізд. Армізд III (перс.: هرمز) — шаснаццаты цар з дынастыі Сасанідаў (457 — 459), старэйшы сын Ездыгерда II.

Яго бацькам быў персідскі цар Ездыгерд II. На момант яго смерці Армізд знаходзіўся побач з Ктэсіфонам, у той час як яго малодшы брат Пероз знаходзіўся ва ўсходняй частцы дзяржавы — у Сістане. Калі Ездыгерд сканаў у Парсе, Армізд стаў царом. У адказ на гэта Пероз падняў паўстанне, звярнуўшыся па дапамогу да эфталітаў і ўгаварыў іх цара, што Армізд несправядліва ўзурпаваў яго законнае месца. Атрымаўшы ваенную дапамогу ад эфталітаў, Пероз вярнуўся, разбіў Армізда і пакараў яго смерцю ў 459 годзе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі V стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 457 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 459 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі
Катэгорыя·Шахіншахі персідскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Сасаніды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Дынастыя Сасанідаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Зрынутыя манархі