wd wp Пошук:

Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін

Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін (укр.: Деніс Володимирович Пушилін; 9 мая 1981, Макееўка) — адзін з лідараў часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі, спікер Вярхоўнага савета Данецкай Народнай Рэспублікі (з 15 мая 2014 года)[1], сустаршыня часовага ўрада Данецкай Народнай Рэспублікі (з 7 красавіка 2014 г.)[2][3]. Адзін з кіраўнікоў ўкраінскага аддзялення «МММ»[4][5][6].

Біяграфія

Нарадзіўся 9 мая 1981 года ў Макееўцы Данецкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва правёў на радзіме.[7]

У 1998 годзе скончыў Макееўскі гарадскi ліцэй. З 1999 года па 2000 год праходзіў службу ў Нацыянальнай гвардыі Украіны[7]. Скончыў данбаскую нацыянальную акадэмію будаўніцтва і архітэктуры (факультэт «эканоміка прадпрыемства»)[7].

З 2002 года працаваў у гандлёвай фірме «Солодке життя»[7]. З’яўляўся функцыянерам руху «МММ», быў валанцёрам, а затым, калі на аснове «МММ» была створана партыя, Пушылін стаў яе сябрам[6].

5 красавіка 2014 быў прызначаны намеснікам «народнага губернатара» Данецкай вобласці Паўла Губарава[8], а затым узначаліў мітынг жыхароў Данецка[6]. 7 красавіка была абвешчаная Данецкая Народная Рэспубліка, Пушылін стаў адным з кіраўнікоў часовага ўрада ДНР[2].

29 красавіка уключаны ў спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі — забарона на ўезд і замарожванне актываў у ЕС[9].

15 мая быў ​​прызначаны старшынёй прэзідыума Вярхоўнага савета самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі[1][10]. З сярэдзіны чэрвеня знаходзіўся ў Маскве. 18 ліпеня прыслаў заяву аб адстаўцы, якая была падтрымана «дэпутатамі» ДНР[11].

Зноскі

  1. 1 2 Денис Пушилин избран спикером Верховного совета «Донецкой народной республики» (нявызн.). Коммерсантъ (15 мая 2014).
  2. 1 2 Лидер митингующих в Донецке заявил, что власти готовы к референдуму (нявызн.). РИА Новости (10 красавіка 2014).
  3. Глава уряду самопроголошеної Донецької народної республіки: «Зараз мені ніколи займатися МММ»
  4. Донецкий сепаратист Пушилин: нас объединяет русский мир (нявызн.). BBC (16 чэрвеня 2014).
  5. МММ шагает по Украине! Денис Пушилин получил удостоверение кандидата в депутаты! Общесистемный вебинар 11.11.13г. (нявызн.) (недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2014. Праверана 18 чэрвеня 2014.
  6. 1 2 3 Новый лидер донецких сепаратистов оказался функционером МММ(руск.) . // zn.ua (6 красавіка 2014).
  7. 1 2 3 4 Автобиография Дениса Пушилина(укр.) . Портал «МММВолонтёр» (25 лістапада 2013).
  8. Главой президиума ДНР избран Денис Пушилин (нявызн.). // Российская газета (19 мая 2014).
  9. Артем Филипенок, Александра Федотова. ЕС обнародовал новый санкционный список против России. (руск.)  РБК, 29.04.2014
  10. Новая жизнь. ДНР формирует власть, собирает армию и открывает границы(руск.) . Korrespondent.net (2013-05=16).
  11. http://korrespondent.net/ukraine/politics/3394404-hlava-dnr-pushylyn-ushel-v-otstavku
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Данецкая Народная Рэспубліка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Макееўцы