wd wp Пошук:

Дзяніс Віктаравіч Грачыха

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грачыха. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Грачыха (нар. 22 мая 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3]. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 года ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе магіляўчан.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4], а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[5]. У жніўні 2019 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[6]. У якасці іграка асновы дапамог брэсцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020—2021 гадах гуляў за «Рух» у Вышэйшай лізе, трывала з’яўляючыся ў стартавым складзе.

У сакавіку 2022 года, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», а неўзабаве папоўніў склад мінскага «Дынама»[7]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[8]. У ліпені 2022 года трэніраваўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і хутка футбаліст вярнуўся ў «Дынама», падпісаўшы новы кантракт да канца сезона 2022[9].

Міжнародная кар’ера

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.

З 2021 года пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак упершыню згуляў за яе 3 чэрвеня 2022 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017Д1ДняпроБеларусь40
2018Д1ДняпроБеларусь260
2019 (пач.)дубльДняпроБеларусь20
2019Д2РухБеларусь237
2020Д1РухБеларусь266
2021Д1РухБеларусь284
2022Д1ДынамаБеларусь274

Зноскі

  1. Denis Grechikho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2022/denis-grechiho
  3. Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром»
  4. Четыре игрока “Днепра” будут выступать в объединенной команде
  5. “Дняпро” отдал Дениса Гречихо в “Рух”
  6. “Рух” выкупил у “Дняпро” права на Гречихо
  7. Синенко, Виллиам и Гречихо стали игроками минского “Динамо”
  8. Гречихо и Виллиам покинули минское “Динамо”
  9. Гречихо подписал новый контракт с минским “Динамо”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст