wd wp Пошук:

Дзмітрый Яўгенавіч Шаўцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўцоў. Дзмі́трый Яўге́навіч Шаўцо́ў (3 лістапада 1973, Жлобін, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 лістапада 1973 года ў г. Жлобіне Гомельскай вобласці.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізатар аховы здароўя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»; аспірантуру ДУ «РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя» па спецыяльнасці «Грамадскае здароўе і ахова здароўя».

Пасля заканчэння медыцынскага інстытута працаваў урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна дзяржаўнай установы «Жлобінскае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне»; намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце, галоўным урачом установы аховы здароўя «34-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка» г. Мінска.

З’яўляўся дэпутатам Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага склікання і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя ўрачоў».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 2016—2019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

У 2020 годзе прызначаны галоўным урачом 1-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска[1].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[2][3].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[4], граматай Беларускага фонду міру, Ганаровай граматай Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[5], ганаровымі граматамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, Рэспубліканскага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя. Удастоены нагруднага знака «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Мае падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, выхоўвае двух сыноў.

Зноскі

  1. Першую мінскую клініку ўзначаліў экс-дэпутат Шаўцоў
  2. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  3. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні». Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).
  5. Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада