wd wp Пошук:

Дзмітрый Уладзіміравіч Караў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караў. Дзмітрый Уладзіміравіч Караў (руск.: Дмитрий Владимирович Карев; 25 снежня 1949, Уфа, Башкірская АССР — 7 кастрычніка 2021, Гродна, Беларусь) — савецкі і беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1996), прафесар (1997).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны гістарычна-архіўны інстытут. Працаваў у Інстытуце гісторыі, археалогіі і этнаграфіі народаў Далёкага Усходу Далёкаўсходняга навуковага цэнтра АН СССР, у Далёкаўсходнім дзяржаўным універсітэце (1973—1979). З 1979 года выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі. У 1983 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Акадэмік М. К. Любаўскі як гісторык феадальнай Расіі»[1].

У 1995 г. скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта. Пачынаючы з 1995 г., узначальвае Гуманітарны цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы. У 1996 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская гістарыяграфія канца XVIII — пачатку XIX ст.»[1].

З 1997 года — прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 19971999 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі права Гродзенскага філіяла Беларускага інстытута правазнаўства[1]. Апошнія гады працаваў прафесарам кафедры дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З’яўляўся старшынёй Гродзенскага аддзялення Археаграфічнай камісіі пры Белкамдзяржархіве[1].

Навуковая дзейнасць

Кола навуковых інтарэсаў Д. У. Карава вельмі шырокае, аднак Дзмітрый Уладзіміравіч вядомы перш за ўсё як спецыяліст у галіне гістарыяграфіі і крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, гісторыі культуры Беларусі XVI—XXI ст[1].

Прапанаваў уласнае бачанне вытокаў і этапаў развіцця беларускай гістарычнай думкі. Пад яго кіраўніцтвам пачалася распрацоўка асобных аспектаў дасавецкай гістарыяграфіі Беларусі: гістарыяграфія шляхты ВКЛ (Н. У. Казлоўская), гістарыяграфія заходнерусізму (А. У. Літвінскі)[2].

Рэдактар і складальнік 8 кніг міжнароднага гісторыка-культуралагічнага альманаха «Наш радавод» (1991—2001). Актыўна садзейнічаў выданню ў Маскве фундаментальнай працы М. К. Любаўскага «Обзор истории русской колонизации с древнейших времен и до ХХ века». У 2007 г. у Вільнюсе апублікавана манаграфія Дзмітрыя Уладзіміравіча «Белорусская и украинская историография конца XVIII — начала 20-х гг. ХХ в. в процессе генезиса и развития национального исторического сознания белорусов и украинцев», у якой паслядоўна і змястоўна распавядаецца аб дасягненнях і праблемах гістарыяграфічнай навукі Беларусі і Украіны ў вызначаны перыяд[1].

Аўтар 193 навуковых работ, у тым ліку 5 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў[1].

Узнагароды

За плённую працу і навуковыя дасягненні Д. У. Караў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Граматай БДУ, Граматамі Гродзенскага гарвыканкама і Гродзенскага аблвыканкама[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 ДЗМІТРЫЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ КАРАЎ. Веснік БДУ
  2. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уфе
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выпускнікі МДГАІ
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў