wd wp Пошук:

Дзмітрый Сяргеевіч Прышчэпа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прышчэпа. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Прышчэпа (нар. 21 чэрвеня 2001) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Велес» з Масквы (у арэндзе з самарскіх «Крылаў Саветаў»).

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2017 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2018 года пачаў прыцягвацца таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У сезоне 2019, дзякуючы траўмам асноўных абаронцаў сталічнага клуба, стаў часцей атрымоўваць месца ў галоўнай камандзе мінчан. У ліпені 2019 года стала вядома аб цікавасці да маладога абаронцы з боку санкт-пецярбургскага «Зеніта». У жніўні 2019 года перайшоў у «Зеніт» на правах арэнды з правам выкупу[2]. У пецярбургскай камандзе выступаў за моладзевы склад, прыцягваўся да гульняў Юнацкай лігі УЕФА. У студзені 2020 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць арэнду, і абаронца вярнуўся ў «Мінск»[3]. У сезоне 2020 быў іграком стартавага складу «Мінска».

У студзені 2021 года, пакінуўшы «Мінск», адправіўся на прагляд у самарскія «Крылы Саветаў» і ў лютым падпісаў кантракт[4]. З’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, таксама выступаў за другую каманду самарскага клуба ў ПФЛ. Па выніках сезона 2020/21 «Крылы Саветаў» выйшлі ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго абаронца страціў месца ў асноўнай камандзе, толькі эпізадычна трапляў на лаўку запасных.

У студзені 2022 года адправіўся на турэцкі збор з маскоўскім «Велесам», які ў лютым аформіў арэнду футбаліста[5].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў ва ўсіх трох матчах.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7), аднак ужо на 7-й хвіліне быў выдалены.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльМінскБеларусь71
2018Д1МінскБеларусь10
2019 (1)Д1МінскБеларусь130
2019/20 (1)мол.ЗенітРасія60
2020Д1МінскБеларусь220
2020/21 (2)Д2Крылы СаветаўРасія40
2020/21 (2)Д3Крылы Саветаў-2Расія50
2021/22 (1)Д1Крылы СаветаўРасія00

Зноскі

  1. Dmitri Pryshchepa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Минск” отдал Прищепу в аренду “Зениту”
  3. “Зенит” не стал продлевать аренду защитника “Минска” Прищепы
  4. Дмитрий Прищепа официально стал игроком “Крыльев Советов”
  5. “Велес” объявил об аренде Дмитрия Прищепы у “Крыльев Советов”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў-2 Самара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Ігракі ФК Велес Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня