wd wp Пошук:

Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў

Дзмі́трый Ніка́ндравіч Пенязько́ў (28 верасня 1922, Гомель[1] — 3 лістапада 2002, Гомель) — савецкі ваенны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (29 чэрвеня 1945)[1].

Біяграфія

Пенязькоў Д. Н., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Гомелі ў працоўнай сям’і. Пасля заканчэння васьмі класаў і педагагічных курсаў (1942 год) працаваў настаўнікам. У Чырвоную Армію быў прызваны ў ліпені 1941 года[1].

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з сакавіка 1943 года. Лейтэнант Пенязькоў камандаваў узводам 358-га стралковага палка (136-я стралковая дывізія, 70-я армія, 2-гі Беларускі фронт), калі 18 красавіка 1945 года адным з першых фарсіраваў Одэр у раёне Шэнінгена (на поўдзень ад Шчэціна) і знішчыў пры дапамозе гранат танк праціўніка. Перадавым атрадам, у складзе якога ён знаходзіўся быў захоплены плацдарм. 22 красавіка 1945 года адбыўся штурм адной з важных вышынь, і Пенязькоў першым дасягнуў вяршыні, дзе ўсталяваў чырвоны сцяг. Потым адзін за кулямётам утрымліваў вышыню, пакуль не падышлі асноўныя сілы роты, і, нягледзячы на раненне, застаўся на полі бою. 29 чэрвеня 1945 года Пенязькову Д. Н. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

З 1947 года — у запасе. У 1950 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча. Потым у 1951—1969 гадах працягнуў службу ў Савецкай Арміі, скончыўшы ў 1960 годзе авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча. У 1969 годзе Пенязькоў у званні маёра зноў сыйшоў у запас; працаваў у філіяле Беларускага палітэхнічнага інстытута ў Гомелі[1], дзе памер 3 лістапада 2002 года. Ганаровы грамадзянін Гомеля[2].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Герои Советского Союза / Пред. ред коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2. Любов — Ярошук. — С. 245. — 863 с.
  2. Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў на сайце «Героі краіны»
  3. edukation.rate.by(недаступная спасылка)
  4. В Гомеле появились сквер Головачёва и новая улица Пенязькова(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гомеля
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада