wd wp Пошук:

Дзмітрый Дзмітрыевіч Гобараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гобараў. Дзмітрый Дзмітрыевіч Гобараў (нар. 7 лістапада 1962, в. Самацевічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, палітолаг; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.

Служыў у пагранічных войсках.

Працоўную дзейнасць пачаў у Касцюковіцкім раёне, дзе прапрацаваў з 1983 па 1999 год. Працаваў інжынерам па тэхніцы бяспекі і старшынёй прафсаюзнага камітэта саўгаса «Самацевічы» Касцюковіцкага раёна; намеснікам старшыні калгаса «Праўда» Касцюковіцкага раёна; старшынёй калгаса «Дуброва» Касцюковіцкага раёна; загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Касцюковіцкага райвыканкама.

З 1999 года — першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шклоўскага райвыканкама. У 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Круглянскага райвыканкама, з 2009 года — старшынёй Магілёўскага райвыканкама.

З 2013 года па кастрычнік 2016 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы, медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Старшыні Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы