wd wp Пошук:

Дзмітрый Віктаравіч Некрашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Некрашэвіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Некрашэвіч (нар. 26 жніўня 2001, Міханавічы) — беларускі футбаліст, нападнік наваполацкага «Нафтана» (у арэндзе з «Іслачы»).

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Іслач», ужо з 2016 года пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды. Нягледзячы на жаданне галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага задзейнічаць маладога нападніка ў афіцыйных матчах на дарослым узроўні[3], з-за абмежавання на выступ з 16-гадовага ўзроста пэўны час Некрашэвіч гуляў толькі ў таварыскіх матчах. У пачатку 2017 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Іслачы» і ў перадсезонных матчах адзначыўся галамі ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны».

У верасні 2017 года, неўзабаве пасля 16-годдзя, быў заяўлены за «Іслач» у чэмпіянат Беларусі і стаў выступаць за дубліруючы склад. 26 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць «Нафтана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Такім чынам, ва ўзросце 16 гадоў і 92 дзён стаў наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі ў сезоне[4]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў у адным матчы.

У сакавіку 2019 года падпісаў новы кантракт з «Іслаччу» на тры гады[5]. У сезонах 2019—2021 працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да лютага 2023 года[6].

Прапусціў першую палову 2022 года, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017Д1ІслачБеларусь10
2018Д1ІслачБеларусь10
2019дубльІслачБеларусь175
2020Д1ІслачБеларусь20
2021Д1ІслачБеларусь40
2022 (1)дубльІслачБеларусь00

Зноскі

  1. Dmitri Nekrashevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=Dmitrij-Nekrashevich-123
  3. Виталий Жуковский: «На год-полтора средний возраст команды опустим вниз. Впрочем, зачем искусственно омолаживать состав?»
  4. Дмитрий Некрашевич: “За бровкой не было волнения, а вот когда вышел на поле, было немного страшно”
  5. Некрашевич продлил контракт с “Ислочью”
  6. “Ислочь” подписала новый контракт с Некрашевичем
  7. “Ислочь” отдала Некрашевича в аренду в “Нафтан”
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міханавічах