wd wp Пошук:

Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свірыдаў. Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў (нар. 23 красавіка 1960 г., Мінск) — беларускі фізікахімік, дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта2011), загадчык кафедры неарганічнай хіміі2009). Кандыдат хімічных навук (1987), доктар хімічных навук (1999), прафесар (2003).

Біяграфія

Нарадзіўся 23 красавіка 1960 года ў Мінску. У 1982 г. з адзнакай скончыў хімічны факультэт БДУ. З 1982 г. працаваў інжынерам лабараторыі хіміі тонкіх плёнак і фотатэхналогіі НДІ фізіка-хімічных праблем. З 1985 г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных праблем. У 1986 годзе паступіў у аспірантуру хімічнага факультэта БДУ. У 1987 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «фізічная хімія» на тэму «Фотаіндуцыраваныя працэсы на паверхні трыаксіда вальфраму і іх спектральная сенсібілізацыя» (навуковы кіраўнік — праф. А. І. Кулак). З 1988 год з’яўляецца навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных проблем. З 1991 г. працуе старэйшым навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных проблем. З 1996 г. навучаўся ў дактарантуры пры кафедры радыяцыйнай хіміі і хімічнай тэхналогіі хімічнага факультэта БГУ. З 1998 году працаваў дацэнтам кафедры аналітычнай хіміі (па сумяшчальніцтве). У 1999 г. абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «фізічная хімія» на тэму “Фотаіндуцыраваны перанос зарада ў мікрагетэрагенных сістэмах на аснове паўправаднікоў і малекулярна-організаваных структур “. З 2000 год з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных проблем. З 2001 г. працуе галоўным навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных праблем і прафесарам кафедры аналітычнай хіміі (па сумяшчальніцтве) . З 2002 г. — прафесар кафедры неарганічнай хіміі. У 2003 г. прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Хімія». З 2009 г. — загадчык кафедры неарганічнай хіміі. З 2011 года з’яўляецца дэканам хімічнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя інтарэсы Свірыдава Дзмітрыя Вадзімавіча звязаны з хіміяй нанаструктураваных і малекулярна-арганізаваных сістэм; прыкладным фотакаталізатарам, прыкладной фотахіміі, электракаталізатарам. У апошнія гады ў рамках адпаведных цыклаў работ пад яго кіраўніцтвам былі ўпершыню даследаваны заканамернасці фотакаталітычных паводзін квантава-размерных малекулярных нанокрышталёў, устаноўлены асноўныя механізмы структуравання вугляродных нанофаз, якія ўтвараюцца пры іённым апрамяненні палімераў, створаны новыя практычна перспектыўныя фотакаталізатары і фотакіруемыя функцыянальныя пакрыцця і мікрадазатары з фотаадрэсацыяй, прапанаваныя хематронныя сістэмы на аснове электраправодных палімераў (у тым ліку і ў камбінацыі з поліэлектралітнымі мікракапсуламі), распрацаваны асновы метаду фотокаталітычнай літаграфіі мікроннага і субмікроннага дазволу. Разам з названымі напрамкамі ў цяперашні час вядзе даследаванні ў галіне сінтэзу нанакампазітаў, мезаструктурных аксідных матэрыялаў, а таксама сінтэтычнай гукахіміі. Падрыхтаваў 4 кандыдатаў хімічных навук.

Іншыя віды дзейнасці

Міжнароднае супрацоўніцтва

Бібліяграфія

Апублікаваў звыш 250 навуковых работ. Аўтар чатырох навучальных дапаможнікаў і дзевяці электронных падручнікаў. Аўтар кніг «Хімія: ўвядзенне ў спецыяльнасць», «Матэматычныя метады ў хіміі», «Матэматычнае мадэляванне фізіка-хімічных працэсаў», «Іённая імплантацыя ў палімеры», а таксама кіраўнікоў у калектыўных манаграфіях «Molybdenum: Characteristics, Production and Applications», «MolecularandNanoscaleSystemsforEnergyConversion», «ChemicalPhysicsofNanostructuredSemiconductors», «Progress in Electrochemistry Research», «Electrical and Optical Polymer Systems», выдадзеныя ў ЗША і Нідэрландах, а таксама звыш 90 навуковых артыкулаў. па выніках выкананых даслеванняў атрымаў 12 патэнтаў (у тым ліку 5 замежных).

Выбраныя публікацыі:

  1. D.V. Sviridov. Photoelectrochemistry of Nanocrystalline Aggregates of Cyanine Dyes on the Semiconductor Electrodes. In: Chemical Physics of Nanostructured Semiconductors Ed. by A.I. Kokorin., D.W. Bahnemann VSP (Int. Sci. Publishers), Godfried van Seystlaan, The Netherlands, 2003. P 111—134

  2. D.V. Sviridov, V.B. Odzhaev, I.P. Kozlov Ion-Implanted Polymers. In: Electrical and Opti-cal Polymer Systems Ed. T. Wise. Marcel Dekker Publ., NY, 1998. P. 387—422

  3. D.G. Shchukin, D.V.Sviridov Photocatalytic Processes in Spatially-Confined Micro and Nanoreactors, J. Photochem. Photobiol. C — Photochemistry Reviews, 2006, Vol. 7, p. 23-39.

  4. D.G. Shchukin, D.V. Sviridov. Nanoengineered Composites Based on Electroconducting Polymers. Progress in Electrochemistry Research. Nova Sci. Publ., 2004, P.91-122.

  5. В. Г. Скатецкий, Д. В. Свиридов, В. И. Яшкин Математические методы в химии. Минск: Тетасистемс, 2006. 368 с.

  6. С. К. Рахманов, Д. В. Свиридов Химия: введение в специальность. Минск: БГУ(Классическое университетское издание), 2011. 408 с.

Навучальныя дапаможнікі:

1. В. Г. Скатецкий, Д. В. Свиридов, В. И. Яшкин Математические методы в химии Мн: Тетрасистемс, 2006. — 368 с.

2. В. Б. Оджаев, Д. В. Свиридов И. А. Карпович, В. В. Понарядов Современные методы исследования конденсированных материалов. Мн:БГУ, 2003 — 79 с.

  1. В. Г. Скатецкий, Д. В. Свиридов, В. И. Яшкин Математическое моделирование физико-химических процессов. — Мн.: БГУ, 2003. — 380 c. (мае грыф Міністэрства адукацыі)

Навуковыя артыкулы

  1. E.V. Skorb, A.G. Skirtach, D. Fix, D.V. Sviridov, D.G. Shchukin, H. MöhwaldLight-controllablenanocontainer-coatingsforcorrosionhealing // Chem. Comm — 2009. — P. 6041-6043. (AdvanceArticle, http://www.rsc.org/Publishing/ChemScience/Volume/2009/11/Light_activated_anticorrosion.asp)
  2. E.V. Skorb, D.G. Shchukin, H. Möhwald, D.V. Sviridov,Photocatalytically-activeandphotocontrollablecoatingsbasedontitania-loadedhybridsol-gelfilms // J. ofMater. Chem. — 2009. — V. 19. — P. 4931-4937
  3. E.V. Skorb, A. Skirtach, D.V. Sviridov, D.G. Shchukin, H. Möhwald, «Smart» laser-controllable coatings for corrosion protection // ACS Nano — 2009. — V. 3. — P. 1753—1760.
  4. E.V. Skorb, L.I. Antonouskaja, N.A. Belyasova, D.G. Shchukin, D.V. Sviridov, Antibacterialactivityofthin-filmphotocatalystsbasedonmetal-loadedTiO2andTiO2:In2O3nanocomposite // Appl. Catal. B: Environ. — 2008. — Vol. 84, № 1-2. — P. 94-99.
  5. T. V. Byk, V. G. Sokolov, T. V. Gaevskaya, E.V. Skorb, D. V. Sviridov, C.-H. Noh, K. Y. Song, Y. N. Kwon, J. Y. Kim, S. H. Cho Photochemical selective metal deposition on basis of amorphous TiO2-Pd2+ layer //J. Photochem. Photobiol. — 2008. — Vol. 193, No 1. — P. 56-64.
  6. E.V.Skorb, E. A. Ustinovich, A.I. Kulak, D.V. SviridovPhotocatalyticactivityofTiO2:In2O3nanocompositefilmstowardsthedegradationofarylmethaneandazodyes // J. Photochem. Photobiol. — 2008. — Vol. 193, № 2-3. — P. 97-102.
  7. T. V. Byk, V. G. Sokolov, T. V. Gaevskaya, D. V. Sviridov, C.-H. Noh, K. Y. Song, S. H. Cho Photochemical deposition of Ni-Cu patterns onto conducting substrates employing TiO2-Pd2+ layers // Electrochem. Solid-State Lett. — 2007. — Vol. 10, No 6. — P. 63-66.
  8. A.V. Kovalevsky, D.V. Sviridov, V.V. Kharton, E.N. Naumovich, J.R. Frade Oxygen evolution on perovskite-type anodes: an assessment of materials and science-related aspects // Materials Science Forum. — 2006. — Vol. 514—516. — P. 377—381.
  9. D.G. Shchukin, E.A. Ustinovich, G.B. Sukhorukov, H. Möhwald, D.V. Sviridov. Metallized polyelectrolyte microcapsules. // Adv. Mater., 2005, Vol.17, p. 468—472.
  10. E.A. Ustinovich, D.G. Shchukin, D.V. Sviridov Heterogeneousphotocatalysisintitania-stabilizedperfluorocarbon-in-wateremulsions: ureaphotosynthesisandchloroformphotodegradation. // J. Photochem. Photobiol. A: Chem. −2005. -Vol. 175. -

Узнагароды і прэміі

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ
Катэгорыя·Дэканы хімічнага факультэта БДУ