wd wp Пошук:

Дзмітрый Антонавіч Сцяпура

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сцяпура.

Дзмітрый Антонавіч Сцяпура (1872, Ліда — ?) — беларускі педагог, асветнік, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў гістарычнае аддзяленне Кіеўскай праваслаўнай духоўнай семінарыі ў 1897 годзе. З кастрычніка 1897 года працаваў выкладчыкам Віленскага парафіяльнага вучылішча, з ліпеня 1898 года працаваў у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, з жніўня 1900 года быў галоўным інспектарам народных вучылішч Ковенскай губерні, з кастрычніка 1906 года працаваў загадчыкам канцылярыяй апекуна Віленскай навучальнай акругі, з 1909 па 1914 год — дырэктар Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. Арганізаваў пры семінарыі педагагічны музей, які абслугоўваў таксама патрэбы слухачоў мясцовых летніх настаўніцкіх курсаў і выкладчыкаў пачатковых школ Рагачоўскага павета. Адзін з арганізатараў адкрыцця краязнаўчых экскурсій па гістарычных мясцінах Расійскай імперыі для навучэнцаў Віленскай навучальнай акругі. Быў першым дырэктарам (1914—1918)[1] Мінскага настаўніцкага інстытута, адкрытага 21 лістапада 1914 года. Пасля выкладаў у гэтым інстытуце логіку, псіхалогію, педагогіку.

Адным з першых асветнікаў ў Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя. Сцяпура ўсвядоміў неабходнасць перабудову школы, падкрэсліваў, што ідзе перагляд сістэм, метадаў і прыёмаў навучання і выхавання. Ён умела спалучаў практычную дзейнасць з распрацоўкай пытанняў па педагогіцы, педагагічнай падрыхтоўцы народных настаўнікаў. Абапіраючыся на перадавыя педагагічныя ідэі свайго часу, прапагандаваў ідэі К. Д. Ушынскага, М. І. Пірагова. У 1916 годзе арганізаваў кароткатэрміновыя педагагічныя курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковых школ Гомельскага павета, нядзельную школу па навучанні грамаце дарослых.

Удзельнічаў у з’ездзе выкладчыкаў сярэдніх школ Расіі па эксперыментальнай псіхалогіі ў чэрвені 1915 года, з’ездзе педагогаў настаўніцкіх інстытутаў Расіі ў жніўні 1917 года i iнш.

Адмоўна ставіўся да прыходу бальшавікоў да ўлады. Да 1921 выкладаў у сярэдніх навучальных установах Яраслаўля, потым вярнуўся ў Менск, выкладаў у Менскім педагагічным тэхнікуме, на I-х агульнаадукацыйных курсах. У 1924 годзе працаваў у Беларускім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі, Наркамаце асветы БССР.

Аўтар артыкулаў па гісторыі адукацыі, праблемах педагогікі і адукацыйнай сістэмы Беларусі. Апублікаваў шэраг прац па методыцы навучання ў пачатковай школе, выкладання літаратуры.

Педагагічная дзейнасць Сцяпура адыграла немалаважную ролю ў развіцці народнай асветы, падрыхтоўцы народных настаўнікаў у Беларусі.

У 1930—1931 гадах абвінавачваўся ў прыхільнасці да «нацыянал-дэмакратызму». Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. http://elib.bspu.by/bitstream/doc/2448/1/%D0%96%D1%8B%D1%82%D0%BA%D0%BE%20%D0%90.%D0%9F..pdf Архівавана 9 ліпеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Рэктары БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе