wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Ігнаценка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігнаценка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Ігнаценка (нар. 1 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера

Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года гуляў за дубль. 13 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля» ў матчы супраць «Нафтана», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. У канцы сезона стаў трывала выходзіць у стартавым складзе гомельскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[2].

Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, а з мая замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы гамяльчан. У верасні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[3], аднак з-за траўмы амаль не з’яўляўся на полі, а сезон 2017 увогуле поўнасцю прапусціў. Толькі ў ліпені 2018 года зноў стаў з’яўляцца ў складзе. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[4]. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель». Сезон 2019 пачынаў у дублі «Гомеля», пазней стаў прыцягвацца да асноўнай каманды.

У снежні 2019 года, пасля таго як «Гомель» чарговы раз выбыў у Першую лігу, падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2021 года перайшоў у мазырскую «Славію»[6]. Большую частку сезона 2021 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[7].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за зборную Беларусі да 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (0:1). Усяго правёў 13 матчаў за зборную, у асноўным на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльГомель70
2013дубльГомель262
2014Д1Гомель101
2015Д1Гомель130
2016Д2Гомель30
2017Д1Гомель00
2018 (1)дубльГомель10
2018 (2)Д2Белшына100
2019Д1Гомель90
2020Д1Гарадзея221
2021Д1Славія20

Зноскі

  1. Dmitri Ignatenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Гомель» продлил контракт с Игнатенко
  3. «Гомель» подписал контракты с шестью игроками
  4. Дмитрий Игнатенко перешел в «Белшину»
  5. В “Городее” снова есть Дмитрий Игнатенко
  6. “Славия” подписала бывшего защитника “Городеи” Игнатенко
  7. “Славия” продолжит сотрудничество с Дмитрием Игнатенко
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр