wd wp Пошук:

Трубяцкія

Герб Трубяцкіх.

Трубяцкі́я (руск.: Трубецкие) — княскі род, лінія Гедзімінавічаў.

Родапачынальнікам Трубецкіх Ю. Вольф называе Дзмітрыя Альгердавіча (?—1399), які валодаў Трубецкам у Северскай зямлі ў канцы XIV ст. Ад назвы горада пайшло прозвішча князёў. Дзмітрый Альгердавіч пакінуў пасля сябе сыноў Міхаіла і Івана. Галіна працягвалася па першаму сыну, які меў сыноў Сямёна і Юрыя, па якіх пайшло разгалінаванне Трубецкіх.

Тытулаваліся князямі ад горада Трубчэўск, часткі былога Чарнігаўскага княства. У 1499 Трубецк занялі войскі Маскоўскага княства, і Андрэй Іванавіч служыў у Івана IV. Трубчэўскае княства захоплена ў 1566 годзе Вялікім княствам Маскоўскім, тады ж князі Трубяцкія падпарадкаваліся вял. кн. маскоўскаму.

Трубчэўскае княства вернутае ў склад ВКЛ паводле Дэулінскага перамір’я 1618 г., страчана ў выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. Кн. Юры Мікітавіч Трубяцкі атрымаў частку Трубчэўска ў 1621 годзе, ягоны ўнук кн. Юрый Пятровіч Трубяцкі выехаў у Маскоўскую дзяржаву ў 1657, ад яго працягваецца род Трубяцкіх.

Пачатковы радавод

 [Гедзімін](/Гедзімін "Гедзімін") (~[1275](/1275 "1275") - [1341](/1341 "1341")), [вял. кн. літоўскі](/Вялікія_князі_літоўскія "Вялікія князі літоўскія")
   └─>[Альгерд](/Альгерд "Альгерд") (~[1295](/1295 "1295") - [1341](/1341 "1341")), вял. кн. літоўскі
         └─>[Дзмітрый Альгердавіч](/Дзмітрый_Альгердавіч "Дзмітрый Альгердавіч") (? - [1399](/1399 "1399")) кн. бранскі, трубчэўскі і старадубскі
               └─>[Міхаіл Дзмітрыевіч Трубяцкі](/Міхаіл_Дзмітрыевіч_Трубяцкі "Міхаіл Дзмітрыевіч Трубяцкі")
                     └─>[Сямён Міхайлавіч Трубяцкі](/Сямён_Міхайлавіч_Трубяцкі "Сямён Міхайлавіч Трубяцкі")
                     |     └─>[Іван Сямёнавіч Трубяцкі](/Іван_Сямёнавіч_Трубяцкі "Іван Сямёнавіч Трубяцкі")
                     |           └─>[Андрэй Іванавіч Трубяцкі](/Андрэй_Іванавіч_Трубяцкі "Андрэй Іванавіч Трубяцкі") (?—1546)
                     |           |     └─>[Міхаіл Андрэевіч Трубяцкі](/Міхаіл_Андрэевіч_Трубяцкі "Міхаіл Андрэевіч Трубяцкі") (?—1577) + Ксенія
                     |           |           └─>[Фёдар Міхайлавіч Трубяцкі](/Фёдар_Міхайлавіч_Трубяцкі "Фёдар Міхайлавіч Трубяцкі") (?—1602)
                     |           |                 └─>Анастасія[[1]](/Трубяцкія#cite_note-1)     
                     |           └─>[Іван Іванавіч Трубяцкі](/Іван_Іванавіч_Трубяцкі "Іван Іванавіч Трубяцкі") (?—1513)
                     |           |     └─>[Сямён Трубяцкі](/Сямён_Трубяцкі "Сямён Трубяцкі") (?—1566)[[2]](/Трубяцкія#cite_note-2)
                     |           └─>[Фёдар Іванавіч Трубяцкі](/Фёдар_Іванавіч_Трубяцкі "Фёдар Іванавіч Трубяцкі")
                     └─>[Юры Міхайлавіч Трубяцкі](/Юры_Міхайлавіч_Трубяцкі "Юры Міхайлавіч Трубяцкі")
                           └─>[Іван Юр'евіч Трубяцкі](/Іван_Юр'евіч_Трубяцкі "Іван Юр'евіч Трубяцкі")
                           |     └─>[Сямён Пярсідскі](/Сямён_Пярсідскі "Сямён Пярсідскі") (?—1533)
                           |           └─>[Раман Сямёнавіч](/Раман_Сямёнавіч "Раман Сямёнавіч")
                           |           |     └─>[Мікіта Раманавіч](/Мікіта_Раманавіч "Мікіта Раманавіч") (?—1608)
                           |           |     └─>[Цімафей Раманавіч](/Цімафей_Раманавіч "Цімафей Раманавіч")
                           |            |          └─>[Аляксандр Мяркуры](/Аляксандр_Мяркуры "Аляксандр Мяркуры") (?—1610)[[3]](/Трубяцкія#cite_note-3)
                           |           └─>[Васіль Сямёнавіч](/Васіль_Сямёнавіч "Васіль Сямёнавіч")[[4]](/Трубяцкія#cite_note-4)
                           └─>[Аляксандр Юр'евіч Трубяцкі](/Аляксандр_Юр'евіч_Трубяцкі "Аляксандр Юр'евіч Трубяцкі")
                                 └─>[Багдан Аляксандравіч Трубяцкі](/Багдан_Аляксандравіч_Трубяцкі "Багдан Аляксандравіч Трубяцкі")
                                       └─>[Сямён Багданавіч Трубяцкі](/Сямён_Багданавіч_Трубяцкі "Сямён Багданавіч Трубяцкі") (?—1533) + дачка Васіля Бардзіна
                                       └─>[Багдан Аляксандравіч Трубяцкі](/Багдан_Аляксандравіч_Трубяцкі "Багдан Аляксандравіч Трубяцкі") (?—1565)

Зноскі

  1. Апошняя прадстаўніца гэтай галіны роду
  2. Магчымы сын Івана
  3. Памёр бяздзетным
  4. Не пакінуў нашчадкаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Трубяцкія