wd wp Пошук:

Дзевінскае

Дзе́вінскаевозера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса.

Плошча паверхні возера 2[1] км². Даўжыня 5,1 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 13,6 км. Найбольшая глыбіня возера 9,6 м, сярэдняя 4,9 м. Плошча вадазбору 26,9 км² у межах Лучоскай нізіны.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 5—8 да 10 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй 0,3—0,4 м, пясчаныя. Вакол возера пойма шырынёй да 60 (месцамі да 200) метраў.

Літаральная зона вузкая. Глыбіні да 2 м займаюць каля 17 % плошчы возера. На возеры востраў плошчай 0,2 га. Прыбярэжная зона дна возера пясчаная, глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем і гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць рака Глухая (з возера Ардышэва), ручаі, каналы, на поўначы выцякае рака Серакаратнянка. Надводная расліннасць пашырана на адлегласці да 25 м ад берага і да глыбіні 1—1,5 м. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, лінь, плотка, карась, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Замасточча, Дзевіна, Сімахі. Возера Дзевінскае ўваходзіць у зону адпачынку «Дзевіна»[2].

Зноскі

  1. Оршанский лесхоз Архівавана 17 верасня 2012. (руск.)
  2. База адпачынку «Дзевіна»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Аршанскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці