wd wp Пошук:

Джэлам

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Джэлам (значэнні).

Джэ́ламрака ў Індыі і Пакістане , прыток ракі Чынаб (басейн Інда).

Даўжыня ракі 774 (810[1]) км, плошча басейна 55,3 тыс. км². Вытокі на схілах хрыбта Пір-Панджал (Цэнтральныя Гімалаі). У вярхоўях перасякае Кашмірскую даліну, працякае праз возера Вулар. Мае спакойнае цячэнне. Суднаходная. Ніжэй глыбокай цяснінай прарываецца праз перадавы хрыбет Гімалаяў і выходзіць на Інда-Гангскую раўніну, дзе зноў становіцца суднаходнай. Сярэдні расход вады 895 м³/сек, падчас летніх мусонаў - звыш 20 тыс. м³/сек. Жывіць шырокую сетку арашальных каналаў. На Джэламе гарады Срынагары, Джэлам, Бхера, Хушаб.

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 134. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Рэкі Пенджаба
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Джаму і Кашміра
Катэгорыя·Рэкі Пакістана
Катэгорыя·Басейн Інда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара