wd wp Пошук:

Кашмірская даліна

Фатаграфія даліны Кашміра са спадарожніка.
Даліна Кашміра паказана карычневым.

Кашмірская даліна (кашм. कश्मीर वादी) — даліна паміж Гімалаямі і горным ланцугом Пір-Панджал. Джахангір быў уражаны далінай і назваў яе «раем на Зямлі». Яна цалкам знаходзіцца ў межах індыйскай часткі штата Джаму і Кашмір. Срынагар размешчаны ў кашмірскай даліне і з’яўляецца яе галоўным горадам, а таксама сталіцай штата. Іншыя асноўныя гарады Анантнаг і Барамула. У даліне не раз адбываліся сутычкі паміж паўстанцамі і індыйскімі ўзброенымі сіламі.

Характарыстыка

Плошча даліны - 135 км у даўжыню і 32 км у шырыню, тут працякае рака Джэлам. Даліна злучаецца з астатняй часткай Індыі праз тунэль Джавахар каля горада Казігунд, а таксама нацыянальнай аўтадарогай 1А з Джаму (якая зачынена з-за снегападу ў зімовы перыяд). Сярод папулярных турыстычных месцаў у даліне - горналыжныя курорты Гульмарг і Пахалгам, возера Даў, пячоры Амарнатх.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геаграфія Джаму і Кашміра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара