wd wp Пошук:

Джэкі Уілсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уілсан. Джэкі Уілсан (англ.: Jackie Wilson, поўнае імя — Джэк Лерой Уілсан малодшы (англ.: Jack Leroy Wilson, Jr.); 9 чэрвеня 1934 — 21 студзеня 1984) — афраамерыканскі спявак з Дэтройта, працаваў на стыку рытм-энд-блюзу і рок-н-ролу.

Першы вакальны гурт Джэкі Уілсан стварыў у 17 гадоў. Пасля неаднаразовай змены складу ён атрымаў назву «The Dominoes». Разам з гуртом удзельнічаў у шоу Алана Фрыда «Баль месяцовага пса» ў сакавіку 1953 года, якое было арганізавана ў Кліўлендзе на стадыёне «Арэна», якая ўмяшчае 10 000 гледачоў. Майкл Джэксан лічыў яго сваім настаўнікам танцаў. Прыняў іўдаізм.

Найлепшыя запісы Уілсана былі напісаныя і спрадзюсаваныя ў канцы 1950-х дэтройтцам Беры Гордзі — будучым заснавальнікам гіганта гуказапісу «Motown Records». Сінгл, які выйшаў у сакавіку 1958 года «Lonely Teardrops» заняў 1-е месца ў чартах чорнай музыкі, 7-е месца ў Billboard Hot 100.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jackie Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Выканаўцы рытм-н-блюза
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мічыгане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэтройце
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе