Джэймс Артур Ловел (англ.: James Lovell; нар. 25 сакавіка 1928) — астранаўт ЗША. З’яўляецца адным з 24 чалавек, якія ўдзельнічалі ў палётах да Месяца і першым з трох, каму ўдалося гэта двойчы. Першы чалавек, які здзейсніў чацвёрты касмічны палёт, у якім быў камандзірам пацярпелага ад выбуху касмічнага карабля «Апалон-13» пры палёце да Месяца, але ўдала вярнуўся на Зямлю.
Нарадзіўся ў Кліўлендзе, штат Агая. Скончыў Вісконсінскі ўніверсітэт і Ваенна-марскую акадэмію ў Анапалісе (штат Мэрыленд) у 1952 годзе. Служыў лётчыкам-выпрабавальнікам у ваенна-марскім авіяцыйным выпрабавальным цэнтры ў Патаксент-Рывер (штат Мэрыленд). Пасля заканчэння школы авіяцыйнай бяспекі пры ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі працаваў лётчыкам-інструктарам і афіцэрам бяспекі на ваенна-марской авіяцыйнай базе Асеана (штат Вірджынія).