wd wp Пошук:

Джыралама Джэнга

Джыралама Джэнга (іт. Gerolamo Genga; 1476, Урбіна — 11 ліпеня 1551, Урбіна) — італьянскі мастак і архітэктар. Належыць да мастакоў Высокага Адраджэння і ранняга маньерызму.

Жыццё і кар’ера

Дженга нарадзіўся недалёка ад Урбіна. Паводле біяграфіі Джорджа Вазары, да трынаццаці гадоў Джэнга быў адпраўлены ў вучні да Лукі Сіньёрэлі. Пасля гэтага ён тры гады працаваў з П’етра Перуджына ў кампаніі з Рафаэлем. Затым працаваў у Фларэнцыі і Сіене (дзе ўпрыгожваў палац Петручы каля 1508 года) разам з Ціматэа Віці, у Сіене ён пісаў розныя кампазіцыі для Пандольфа Петручы мясцовага дзяржаўнага дзеяча.

Вярнуўшыся ва Урбіна, ён быў наняты герцагам Гвідабальда да Монтэфельтра для ўпрыгожвання свайго палаца і прадэманстраваў незвычайную схільнасць да ўпрыгожвальніцтва, пазней ён запісаны як адзін з аўтараў упрыгожванняў для пахавання герцага ў 1508 годзе. З Урбіна ён адправіўся ў Рым, дзе напісаў адзін са сваіх шэдэўраў «Уваскрэсенне» для царквы Санта-Кацярына-да-Сіена.

Франчэска Марыя I дэла Ровер, спадчыннік роду Мантэфельтра, запрасіў Джэнга і даручыў яму выканаць работы звязаныя з яго шлюбам з Элеанорай Ганзага ў 1509 годзе. Аднак неўзабаве гэты герцаг быў выгнаны папам Львом Х, і Джэнга рушыў услед за ім у Мантую.

Калі Дэла Ровер перабраўся ў Пезара, ён даручыў Джэнга перабудаваць былы замак у прыгарадную вілу, вядомую як Віла Імперыяле, працы былі завершаны ў 1530 годзе. Для фрэскавага аздаблення інтэр’еру Джэнга наняў некалькі буйных мастакоў-маньерыстаў, у тым ліку Франчэска Мензокі, Аньёла Бранзіна, Доса Досі і Рафаэле Коле.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118716808 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Grasso M. GENGA, Gerolamo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2000. — Vol. 53. Праверана 29 студзеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Урбіна
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі 11 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1476 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Урбіна
Катэгорыя·Памерлі ў 1551 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта