wd wp Пошук:

Джым Сцёрджэс

Джэймс Энтані «Джым» Сцёрджэс (англ.: James Anthony «Jim» Sturgess, нар. 16 мая 1981 года, Лондан, Англія) — англійскі тэле- і кінаакцёр, спявак.

Пачаў сваю кар’еру ў сярэдзіне 1990-х са здымак у кінасерыялах. Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Дваццаць адно».

Біяграфія

Джым нарадзіўся 16 мая 1981 года[3], вырас у горадзе Фарнхаме, графства Сурэй, у 40 мілях на паўднёвы захад ад Лондана.

Скончыў Салфардскі ўніверсітэт. Тым часам быў удзельнікам групы «Dilated Spies».

Першая прыкметная роля ў кіно — Джуд у фільме «Праз Сусвет». Прэм’ерны паказ фільма адбыўся на Таронцкім кінафестывалі 10 верасня 2007 года.

17 красавіка 2008 года на экраны выйшаў фільм «Дваццаць адно», у якім Джым выканаў галоўную ролю. Яго герой — матэматычны геній, які выйграе дзякуючы сваім здольнасцям велізарныя сумы грошай у казіно Лас-Вегаса. Таксама ў фільме зняліся Кейт Босварт, Лоўрэнс Фішбарн і Кевін Спейсі.

Фільмаграфія

ГодФільмАрыгінальная назва фільмаПерсанаж
1994«Варыянт браўнінга»The Browning Version
2004«Твар у твар»Mouth to MouthРэд
2007«Праз Сусвет»Across the UniverseДжуд
2008«Яшчэ адна з роду Балейн»The Other Boleyn GirlДжордж Балейн
«Дваццаць адно»21Бэн Кэмпбел
«Пяцьдзесят мерцвякоў»Fifty Dead Men WalkingМарцін Макгартленд
2009«Бессардэчны»HeartlessДжэймі Морган
2009«Пераправа»Crossing OverГэвін Козіф
2010«Легенды начных вартавых»Legend of the Guardians: The Owls of Ga'HooleСорэн (голас)
«Шлях дадому»The Way BackЯнуш
2011«Адзін дзень»One DayДэкстэр Мэйх'ю
2012«Паралельныя светы»Upside DownАдам
2012«Воблачны атлас»Cloud AtlasАдам Юінг, Хэ Джу Чэн і інш.

Узнагароды і намінацыі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135504023 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Jim Sturgess // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Biography for Jim Sturgess
  4. Jim Sturgess — Awards

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе