wd wp Пошук:

Джулі Фішэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фішэр. Джулі Д. Фішэр (англ.: Julie D. Fisher) — амерыканскі дыпламат, пасол ЗША ў Беларусі.[1][2]

Дыпламатычная кар’ера

З 2011 па 2013 гады працавала намеснікам дырэктара канцылярыі генеральнага сакратара НАТА, дзе займалася пытаннямі Паўночнай Амерыкі, краін Балтыі, аператыўнай палітыкай, а таксама абаронай і стрымліваннем.

Працавала ў амбасадах ЗША ў Тбілісі, Кіеве і Маскве. Была кіраўніком апарату намесніка сакратара Дзяржаўнага дэпартамента па пытаннях кіравання і рэсурсаў; дырэктарам аператыўнага цэнтра Дзярждэпартамента. Да гэтага працавала дарадцам па палітычных і эканамічных пытаннях у амбасадзе ЗША ў Грузіі.

З 1 верасня 2018 года па 22 ліпеня 2020 года займала пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара па Заходняй Еўропе і Еўрапейскім саюзе ў офісе Дзярждэпа па Еўропе і Еўразіі[3].

Зноскі

  1. Комитет по международным делам Сената США утвердил кандидатуру посла в Беларуси(руск.) , TUT.BY (22 верасня 2020 у 18:37). Праверана 23 верасня 2020. Архівавана 19 снежня 2020.
  2. Госдеп: США обсуждают с ЕС возможные адресные санкции против Беларуси. Но посол США все же приедет(руск.) , ТАСС / TUT.BY (3 верасня 2020 у 06:50). Праверана 3 верасня 2020. Архівавана 3 верасня 2020.
  3. Julie Fisher. An official website of the United States government

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дыпламаты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паслы ЗША ў Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта