wd wp Пошук:

Джо Флэніган

Джо Флэніган (англ.: Joe Flanigan, нар.5 студзеня 1967) — амерыканскі акцёр

, вядомы сваёй роляй маёра / падпалкоўніка Джона Шэпарда ў навукова-фантастычным серыяле «Зорныя вароты: Атлантыда».

Біяграфія

Джо Флэніган нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе 5 студзеня 1967. Ва ўзросце шасці гадоў ён з бацькамі пераязджае на ранча непадалёк ад Рэно (Невада). Яго бацькі, Джон і Нэнсі Флэніган, і цяпер жывуць там. Да чатырнаццаці гадоў ён вучыўся ў школе-інтэрнаце ў Охай (Каліфорнія). Тут Джо сыграў Стэнлі Кавальскага ў школьнай пастаноўцы “Трамвая «Жаданне» Тэнэсі Уільямса. Падчас навучання ў Каларадскім універсітэце, ён атрымаў ступень па гісторыі, і па праграме абмену ездзіў на год у Парыж.

Пасля заканчэння каледжа Флэніган паспеў змяніць мноства прафесій — ад банкаўскай справы да палітыкі. Але нідзе не адчуваў сябе камфортна. Пасля таго, як яго звольнілі з часопіса «Інтэрв’ю», ён стаў беспрацоўным і пераехаў у Нью-Ёрк. Яго сусед, акцёр, пераканаў Джо паспрабаваць сябе ў гэтай справе. Акцёрскаму майстэрству ён навучаўся ў нью-ёркскім акруговым тэатры. Спачатку ён працаваў на радыё. У 1994 годзе ён упершыню здымаецца ў мінісерыялы на NBC «Сямейны альбом Даніэлы Стыл». Ён увесь час з’яўляецца ў «Сёстрах» і «Першым панядзелку».

Кар’ера

Флэнігана запрашалі граць у асобных эпізодах у серыялах «Мэрфі Браўн», «Драпежныя птушкі», «Справядлівая Эмі», «CSI: Маямі», у некалькіх серыях ў «Купідон», «Раўчуку Доўсан», «Провідэнсе» і «Профілю забойцы» . Гуляў вядучыя ролі таксама ў тэлевізійных фільмах:

Здымаўся ў серыяле «Зорная Брама: Атлантыда», дзе гуляў маёра (пасля быў павышаны да падпалкоўніка) Джона Шэпарда. Джо напісаў сцэнарый для эпізоду «Вадохрышча» (эпізод 212) у гэтым серыяле.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных